Павел Аляксандравіч Аляксандраў (; 1866, Санкт-Пецярбург — 24 верасня 1940, Масква) — расійскі , стацкі саветнік. Расследаваў гучныя злачынствы ў Расіі канца XIX — пачатку XX ст., шырока асвятляныя тагачаснымі сродкамі масавай інфармацыі.

Біяграфія Нарадзіўся ў мяшчанскай сям’іСтаронка «Александров Павел Александрович (1866)» у Адкрытым спісе.

Скончыў юрыдычны факультэт Санкт-Пецярбургскага універсітэта (1890), працаваў участковым судовым следчым. З 12 снежня 1895 года — таварыш (намеснік) пракурора Мітаўскага, затым — Пскоўскага акруговых судоў.

З 1897 года — судовы следчы, з 1909 — следчы па найважнейшых справах Санкт-Пецярбургскага акруговага суда, з 1916 — следчы па асабліва важных справах Петраградскага акруговага суда. Расследаваў справы пра замах на жыццё былога прэм’ер-міністра С. Ю. Вітэ (даказаў у 1907 годзе датычнасць да яго злачынцаў з ліку службоўцаў Ахоўнага аддзялення), пра атручэнне доктарам Панчанкам Бутурліна, пра забойства артысткі Цімэ, справу Арлова-Давыдава і артысткі Пуарэ, справу Вольгі Штэйн, педагога-распусніка Дзюлу, справу пра гібель сына адмірала Кураша, справу пра пажар ў Пецярбургскім народным доме праз прынца Альдэнбургскага і іншыя. Заслужыў рэпутацыю бесстаронняга і адданага праўдзе крыміналіста, быў палітычна непрадузяты, што спрыяла грамадскаму даверу да вынікаў яго следства.

На пачатку 1917 года выкладаў «тэхніку правядзення расследавання ў шпіёнскіх справах» на курсах контрразведкі пры Галоўным упраўленні Генеральнага штаба Расійскай імперыі.

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года адкамандзіраваны ў Надзвычайную следчую камісію, дзе расследаваў дзейнасць «Саюза рускага народа», справы Манасевіча-Мануйлава, Бялецкага, Пратапопава і іншых.

У сярэдзіне красавіка 1917 года пачаў крымінальную справу супраць Леніна і бальшавікоў. У ліпені 1917 года міністрам юстыцыі уключаны ў следчую камісію па расследаванні «ліпеньскіх падзей» (3-5 ліпеня будынак контрразведкі на Уваскрасенскай набярэжнай быў двойчы атакаваны; сцвярджалася, што галоўнай мэтай бальшавікоў быў захоп архіва контрразведкі пры Галоўным упраўленні Генеральнага штаба, дзе захоўваліся дакументы, які выкрывалі іх антыдзяржаўную дзейнасць). Менавіта контрразведка прадставіла судоваму следчаму Санкт-Пецярбургскага акруговага суда. П. А. Аляксандраву некалькі шафаў перапіскі і тэлеграм, якія кампраметавалі грамадзян Расійскай імперыі — бальшавікоў і У. І. Леніна. У дасудовым следстве пра дзяржаўную здраду У. І. Леніна і бальшавікоў П. А. Аляксандраў да 11-га тому справы далучыў сведчанне начальніка цэнтральнага аддзела контрразведкі пры Галоўным упраўленні Генеральнага штаба Мядзведзева, а 13 том быў цалкам складзены з агентурных матэрыялаў. Менавіта П. А. Аляксандраву было даручана прад’явіць афіцыйнае дзяржаўнае абвінавачванне У. І. Леніну на падставе злачыннага дзеяння прадугледжанага 51-м (саўдзел і падбухторванне), 100-м (гвалтоўнае змяненне устаноўленага ладу праўлення, адтаргненне ад Расеі якой-небудзь яе часткі) і 108-м (1-ы пункт: спрыянне непрыяцелю ў ваенных або іншых варожых дзеяннях) артыкуламі Крымінальнага ўлажэння Расійскай імперыі.

17 кастрычніка 1917 года П. А. Аляксандраў дапытаў апошняга сведка — Аляксеева. Справа датычна бальшавікоў так і не была завершана праз Кастрычніцкую рэвалюцыю.

Пасля рэвалюцыі. П. А. Аляксандраў стаў кіраўніком кантрольна-рэвізійнага аддзела па паліве ў Петраградзе, затым як справавод загадваў агульнай канцылярыяй Галоўнага ўпраўлення прымусовых і грамадскіх работ у Маскве, быў загадчыкам гаспадаркі і скарбнікам вайсковай часткі ў Уфе, юрысконсультам гандлёва-прамысловай канторы і канторы «Главсахар».

21 кастрычніка 1918 года арыштаваны органамі ВЧК на станцыі Веймарн Балтыйскай чыгункі. Разам з зяцем зняволены ў лагер з фармулёўкай «да заканчэння грамадзянскай вайны» (на два гады); яго дачку вызвалілі, а 26 ліпеня 1919 года па хадайніцтве Дзям’яна Беднага на імя Ф. Э. Дзяржынскага вызвалілі зяця.

У 1925 годзе арыштаваны зноў, даваў тлумачэнні АДПУ. Тым часам ён загадваў аддзелам здарэнняў на Кастрычніцкай чыгунцы ў Маскве. 5 красавіка 1928 года арыштаваны і зняволены ў турму. Асуджаны да 5 гадоў ППЛ. На пачатку 1929 года яго жонка прасіла хадайніцтва арганізацыі «Дапамога палітычным зняволеным» ў змякчэнні пакарання. У справе П. А. Аляксандрава (захоўваецца ў архіве ФСБ РФ) захавалася запіска А. В. Луначарскага ад 1929 года:

У 1932 годзе датэрмінова вызвалены з лагера і на рэшту тэрміна пакарання высланы ў Сібір. У сярэдзіне 1930-х гадоў вярнуўся ў Маскву, працаваў юрысконсультам у канторы забеспячэння Галоўнага ўпраўлення цукровай прамысловасці Наркамата харчовай прамысловасці.

17 студзеня 1939 года арыштаваны НКУС (сакрэтны Загад НКУС № 00447). 17-18 лістапада 1939 года арыштаваны ўначы без крымінальнай справы, у парушэнне пастановы Прэзідыума ЦВК СССР ад 2 лістапада 1927 года «Аб амністыі ў азнаменаванне 10-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі», бо было хадайніцтва органаў дзяржбяспекі не ўжываць датычна П. А. Аляксандрава амністыю, што зацвердзіла Пракуратура СССР 22 мая 1939 года і было прынята рашэннем на Прэзідыуме Вярхоўнага Савета СССР 11 лістапада 1939 года. 16 ліпеня 1940 года на закрытым пасяджэнні Ваеннай калегіі Вярхоўнага суда СССР за «неабгрунтаванае абвінавачванне правадыра пралетарыяту У. І. Леніна ў супрацоўніцтве з германскім Генштабам» асуджаны да вышэйшай меры пакарання. 24 верасня 1940 года расстраляны. Пахаваны на (манастырскі некропаль, у брацкай магіле 1, пасля Данскога крэматорыя).

Рэабілітаваны пасмяротна 9 лістапада 1993 года Галоўнай ваеннай пракуратурай РФ.

Сям’я Жонка — Кацярына Іванаўна Аляксандрава (1875—?), мела сярэднюю адукацыю, хатняя гаспадыня. У 1929 годзе пасля зняволення мужа ў лагер жыла ў сваякоў у Пяцігорску. Восенню 1933 года арыштавана ў Пяцігорску, 12 снежня 1933 асуджана да 3 гадоў высылкі ў Томскую вобласцьСтаронка «Александрова Екатерина Ивановна (1875)» у Адкрытым спісе.

У шлюбе меў дачку, жонку Анатоля Аляксеевіча Жданава (таварыш пракурора Палтаўскага акруговага суда; пасля рэвалюцыі — службовец Цэнтральнага харчовага камітэта).

Узнагароды

Ордэн Святога Станіслава 3-й ступені; Ордэн Святога Станіслава 2-й ступені; Медаль «У памяць царавання імператара Аляксандра III»; Бухарскі ордэн залатой зоркі 2-й ступені.

Адрасы Санкт-Пецярбург, вул. Вялікая Маскоўская, 13. Масква, вул. Вялікая Дзмітраўка, 20, кв. 30.

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

(тэкст гэтага артыкула на партале «Юристъ»)

Давыдов Ю. В. Бестселлер : Роман. — М. : Новое лит. обозрение, 1999. — С. 281.

Никитин Б. В. Роковые годы : новые показания участника. — М.: Айрис-Пресс, 2007. — С. 19, 26-27, 48-49, 124-25, 128, 131, 136, 139, 142, 149, 152-54, 215, 336, 367.

Архівы Справа П. А. Аляксандрава ў Цэнтральным архіве ФСБ РФ Справа У. І. Ульянава (Леніна) у Цэнтральным архіве Кастрычніцкай рэвалюцыі ГАРФ. Ф. Р-8409. Оп. 1. Д. 380. Л. 77-80, 98-99. ГАРФ. Ф. Р-8409. Оп. 1. Д. 911. Л. 45-49, 56. ГАРФ. Ф. Р-8419. Оп. 1. Д. 172. Л. 33.

Спасылкі Старонка «Александров Павел Александрович (1866)» у Адкрытым спісе