міні|250пкс|Палевы мост — першы справа (ніжні) на макеце цэнтра Рыма. Палевы мост () — у першы збудаваны ў Рыме мост, пра які да нас дайшлі звесткі. Быў узведзены праз раку Тыбр, паміж Бычыным форумам (мясцовасць Велабр) і Трастэверэ чацвёртым рымскім царом, Анкам Марцыем (625 да н.э.).

Паводле апісанняў рымскіх гісторыкаў, пры будаўніцтве не выкарыстоўваліся ні цвікі, ні якія-небудзь іншыя жалезныя змацаванні; для сувязі частак моста паміж сабой ужываліся выключна драўляныя нагелі. Шмат разоў разбураўся, апошні раз у 69 годзе, але заўсёды хутка аднаўляўся ў ранейшай, драўлянай канструкцыі.

Спасылкі

Гл. таксама Гарацый Коклес

Катэгорыя:Драўляныя масты Катэгорыя:Архітэктура Старажытнага Рыма Катэгорыя:Славутасці Рыма