Швейцарская нацыянальная бібліятэка (, , , ) — бібліятэка размешчаная ў Берне, Швейцарыя і ўваходзіць у склад федэральнага ўпраўлення па справах культуры, якое ў сваю чаргу падпарадкоўваецца Федэральнаму дэпартаменту ўнутраных спраў. Organisation. Артыкул з афіцыйнага сайта Швейцарскай нацыянальнай бібліятэкі. Арганізацыя.

Гісторыя Датай заснавання бібліятэкі лічыцца 1894 год, у якім быў распрацаваны федэральнай указ пра стварэнне Швейцарскай нацыянальнай бібліятэкі, зацверджаны Сенатам і Нацыянальным саветам. А ў 1895 годзе бібліятэка ўжо пачынае сваю дзейнасць. Geschichte der Bibliothek. Артыкул з афіцыйнага сайта Швейцарскай нацыянальнай бібліятэкі. Гісторыя. Першае памяшканне бібліятэкі было памерам з чатырохпакаёвую кватэру і не мела электрычнага асвятлення. У 1899 годзе бібліятэка пераязджае ў новае больш прасторнае памяшканне ў будынку федэральнага архіва, што дазваляе ёй адкрыць свой архіў для грамадскасці. У 1901 годзе з'явіўся першы бібліяграфічны бюлетэнь Швейцарскай нацыянальнай бібліятэкі. У сучасным выглядзе бібліятэка з'явілася ў 1931 годзе, калі пераехала ў новы будынак у якім і знаходзіцца і цяпер. Будаўніцтва будынка пачалося ў 1928 годзе па праекце архітэктараў Хошэтлера, Каўфмана і Эшгера. Швейцарская Нацыянальная бібліятэка. Артыкул з сайта architekture.info

Кіраўніцтва Дырэктарам бібліятэкі з 1 красавіка 2005 года па цяперашні час з'яўляецца Мары-Крысцін Дафі. Мары-Крысцін мае навуковую ступень ў вобласці гуманітарных навук. Яна працуе ў швейцарскай нацыянальнай бібліятэцы з 1991 года і за час працы знаходзілася на некалькіх кіруючых пасадах, у тым ліку і ў якасці намесніка дырэктара з 2003 года па сакавік 2005 года.

Гл. таксама Нацыянальная бібліятэка Найбуйнейшыя бібліятэкі свету Швейцарскі літаратурны архіў

Спасылкі

Афіцыйны сайт Швейцарскай нацыянальнай бібліятэкі Архіў Швейцарскай нацыянальнай бібліятэкі

Катэгорыя:Бібліятэкі Швейцарыі Швейцарыя Бібліятэкі