Эндру Уайбрэхт (, нар. , Лэйк-Плэсід, штат Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі гарналыжнік, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2010 і віцэ-чэмпіён Алімпійскіх гульняў 2014 у Сочы ў супергіганце.

Спартыўная кар'ера Удзельнічае ў афіцыйных спаборніцтвах з 2002 года. Дэбютаваў у Кубку свету 30 лістапада 2006 года ў Бівер-Крык. Рэгулярна выступае ў Кубку свету з 2008 года. За сваю кар'еру Уайнбрехт толькі адзін раз трапіў у першую дзесятку на этапе Кубка свету (у Бівер-Крык у 2007). На чэмпіянаце свету 2009 у Валь-д-Ізеры прыняў удзел у трох дысцыплінах, лепшы вынік — 39-е месца ў супергіганце.

На Алімпіядзе 2010 у Ванкуверы Эндру Уайбрэхт стаў бронзавым прызёрам у супергіганце. У алімпійскіх спаборніцтвах па хуткасным спуску заняў 21-е месца.http://www.nytimes.com/2010/02/20/sports/olympics/20ski.html

Асабістае жыццё Скончыў школу зімовых відаў спорту ў Парк-Сіці ў 2003 годзе, вучыцца ў Дартмуцкім каледжы.

У 2010 годзе прыняў удзел у шоў «У Філадэльфіі заўсёды сонечна» у якасці запрошанай зоркі .

Уайбрэхт вядомы пад мянушкамі «Warhorse» і «Warberg».http://www.usskiteam.com/alpine/athletes/athlete?athleteId=1030

Спасылкі

Катэгорыя:Гарналыжнікі ЗША Катэгорыя:Бронзавыя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2010 года Катэгорыя:Гарналыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года