Ганна Андрэеўна Язубчык () — беларуская вучоная ў галіне сельскай мікрабіялогіі. Доктар сельскагаспадарчых навук (1962).

Біяграфія Скончыла Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію ў 1930 годзе. З 1935 года ў Інстытуце біялагічных навук АН БССР (у 1939—1941 гадах дырэктар).

Удзельніца партызанскага руху ў Беларусі ў часе Другой сусветнай вайны.

У 1944—1945 гадах на пасадзе дырэктара Навукова-даследчага аграглебавага інстытута Акадэміі навук БССРИстория Института почвоведения и агрохимии. З 1945 года загадчыца лабараторыі мікрабіялогіі Інстытута сацыялістычнай сельскай гаспадаркі (з 1956 г. — Беларускі НДІ земляробства). У 1969—1974 гадах у Беларускім НДІ глебазнаўства і аграхіміі.

Навуковыя працы Аўтар шматлікіх прац па глебавай мікрабіялогіі. Мікраарганізмы ў сельскай гаспадарцы. Мн., 1957; Полезные микрооорганизмы в сельском хозяйстве, Мн., 1972 (разам з В. М. Чаканавай)

Літаратура  — С. 246.  — С. 457.

Спасылкі Язубчык, Ганна Андрэеўна (доктар сельскагаспадарчых навук; 1904—1975) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Катэгорыя:Дактары сельскагаспадарчых навук Катэгорыя:Мікрабіёлагі Беларусі Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны