Валерый Іванавіч Галубовіч (, ) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1974), прафесар (1997).

Скончыў гістарычны факультэт БДУ (1970). З 1974 у Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце, з 1985 загадчык кафедры эканамічнай гісторыі.

Даследуе гаспадарку земляў сучаснай Беларусі ў IX—XIII стст., эканамічнае развіццё БССР у 1940—1980-я, гісторыю развіцця ў Беларусі эканамічнай навукі і адукацыі (гісторыю БДУ).

Пад кіраўніцтвам і навуковай рэдакцыяй В. Галубовіча ўпершыню ў Беларусі для студэнтаў эканамічных спецыяльнасцей ВНУ распрацавалі праграму курсу «Эканамічная гісторыя Беларусі», а таксама курс параўнаўчай эканамічнай гісторыі «Эканамічная гісторыя Беларусі і замежных краін».

Мае каля 90 навуковых і навукова-метадычных прац. Аўтар шэрагу дапаможнікаў па эканамічнай гісторыі Беларусі і замежжа. Сябар рэдакцыйнай калегіі «Беларускага гістарычнага часопіса».

Літаратура Шыбека, З. «Трэба рабіць эканамічную гісторыю практычнай навукай»: Да 60-годдзя з дня нараджэння Валерыя Іванавіча Галубовіча / З. Шыбека, В. Кушнер // Беларускі гістарычны часопіс. — 2003. — № 9. — С. 42—43.

Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Кандыдаты гістарычных навук