Іван Іванавіч Цыркун (, в. Навасёлкі, , Мінская вобласць, БССР) — педагог. Доктар педагагічных навук (1999), прафесар (2000).
Біяграфія Закончыў Мінскі педагагічны інстытут (1971). З 1976 г. у Беларускім педагагічным універсітэце (з 1985 загадчык кафедры). Заснавальнік навуковай школы і новага кірунку ў галіне інавацыйнай педагогікі — мадэляванне і арганізацыя інавацыйнай прафесійнай адукацыі. Навуковыя працы па праблемах дыдактыкі фізікі, педагагічнай інаватыкі, тэорыі і методыкі прафесійнай адукацыі і педагагічнай навукі, выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі на Беларусі. Аўтар шэрагу кніг і артыкулаў.
Літаратура
Спасылкі Персанальны сайт
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Нарадзіліся ў Дзяржынскім раёне Катэгорыя:Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Дактары педагагічных навук