Джак'якарцкія прынцыпы () — прынцыпы ўжывання міжнародна-прававых нормаў аб правах чалавека ў дачыненні да сексуальнай арыентацыі і гендарнай ідэнтычнасці былі прыняты групай профільных экспертаў у Джак'якарце, Інданезія, 6-9 лістапада 2006 года.

Джак'якарцкія прынцыпы ахопліваюць шырокі спектр стандартаў у вобласці правоў чалавека і іх дастасавальнасці да пытанняў сексуальнай арыентацыі і гендарнай ідэнтычнасці. Яны распрацоўваліся з улікам шырока дакументаваных практык парушэнняў па ўсім свеце. Джак'якарцкія прынцыпы таксама паказваюць шлях да забеспячэння поўнай роўнасці ЛГБТ-асоб ва ўсім свеце. Кожны прынцып суправаджаецца падрабязнымі рэкамендацыямі дзяржавам пра спосабы спынення дыскрымінацыі і парушэнняў. Прынцыпы таксама ўтрымліваюць рэкамендацыі для праваабарончай сістэмы ААН, нацыянальных інстытутаў у вобласці правоў чалавека, СМІ, няўрадавых арганізацый і іншых.

Сярод распрацоўшчыкаў прынцыпаў прысутнічаюць экс-Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека, незалежныя эксперты ААН, члены камітэтаў ААН па кантролі за выкананнем міжнародных дагавораў, суддзі, грамадзянскія актывісты, вучоныя.

Апублікаваны 26 сакавіка ў Жэневе групай з 29 міжнародных экспертаў у вобласці правоў чалавека на сесіі Савета па правах чалавека ААН.

Гл. таксама Дыскрымінацыя па прыкмеце сексуальнай арыентацыі і гендарнай ідэнтычнасці Дэкларацыя ААН аб сексуальнай арыентацыі і гендарнай прыналежнасці

Спасылкі Афіцыйны сайт Discrimination on basis of sexual orientation and gender identity (Парламенцкая асамблея Савета Еўропы) Human rights and gender identity (Томас Хамарберг) UHNCR Guidance Note on Refugee Claims Relating to Sexual Orientation and Gender Identity (UNHCR) Савет па правах чалавека ААН, A.HRC/19/41 BORN FREE AND EQUAL - Sexual orientation and gender identity in international human rights law, 2012 (ААН)

Катэгорыя:Сексуальная арыентацыя і грамадства Катэгорыя:Міжнародныя праваабарончыя дакументы Катэгорыя:Правы чалавека