Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці (РППС) — палітычная партыя Беларусі. Падтрымлівае рэжым Лукашэнкі.

Гісторыя Партыя створана на Устаноўчым сходзе 26 чэрвеня 1993 г. на базе Беларускага таварыства інвалідаў па зроку. Сярод заснавальнікаў партыі былі такія асобы, як А. Нятылькін, І. Лучанок, І. Антановіч, У. Гасцюхін, Я. Бабосаў і інш. 18 жніўня 1994 г. партыя зарэгістравана Міністэрствам юстыцыі (пасведчанне № 026).

На II-м з’ездзе былі прыняты змены і дапаўненні ў Праграму і Статут партыі. 31 сакавіка 1995 партыя перерэгістравана Міністэрствам юстыцыі (пасведчанне № 067).

У 2006, нягледзячы на тое, што колькасць членаў партыі складала 1120 членаў, партыя не мела сваіх абласных аддзяленняў. На самой справе колькасць актыўных членаў складала ўсяго каля 200 чал.В. Заднепряный: «Наша партия — на страже интересов белорусского народа»

На парламенцкіх выбарах 2008 ад партыі балатаваліся тры кандыдата: Мікалай Мікалаевіч Руеў (Гомельская-Цэнтральная выбарчая акруга № 33), Аляксандр Васільевіч Грамыка (Гомельская-Навабеліцкая выбарчая акруга № 36) і Пётр Мікалаевіч Усціменка (Гомельская сельская выбарчая акруга № 37). Ні адзін з кандыдатаў не атрымаў дастатковай колькасці галасоў: адпаведна — 5 230 (11 %), 8 154 (16,1 %) і 9 379 (15,9 %)Сведения об итогах выборов депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь четвертого созыва .

На парламенцкіх выбарах 2012 партыя вылучыла 8 кандыдатаў, з якіх толькі 1 быў абраны дэпутатам.

У 2014 годзе партыя падтрымала рэферэндум у Крыме і анексію Крыма Расіяй.

У 2018 годзе па выніках выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 28 склікання першае месца па агульнай колькасці абраных дэпутатаў заняла КПБ, набраўшы 309 дэпутацкіх мандатаў. Другое месца і 127 месцаў у РППС.

Мэты Стварэнне грамадства эканамічнага дабрабыту і сацыяльнай справядлівасці.

Выбары

Выбары ў парламент Год Кол-ць галасоў % Мандаты Δ 1995/1996 — — 1 — 2000 ? ? 2А. Нятылькін (Выбар. акруга № 103) і Васіль Сцяпанавіч Гаргун (Лунінецкая выбар. акруга № 12) 2 2004 ? ? 0 2 2008 ? ? 0 — 2012 ? ? 1Жанна Мікалаеўна Мішур (Бабруйская-Першамайская выбарчая акруга № 79: 36 451 галасоў (68,7 %) 1 2016 ? ? 3 2 2019 ? ? 6 3

Выбары ў мясцовыя органы Год Кол-ць кандыдатаў Мандаты Δ 1995 ? ? ? 1999 ? 2 ? 2003Не прымала ўдзел 0 0 0 2007 40 12 12 2010 15 6 6 2014 50 34 28 Сведения о составе избранных депутатов местных Советов депутатов двадцать седьмого созыва 2018 ? 127 93Сведения о составе избранных депутатов местных Советов депутатов двадцать восьмого созыва

Старшыні Анатоль Іванавіч Нятылькін (24 красавіка 1999 — 1 кастрычніка 2005)Республиканская партия труда и справедливости Віктар Аляксеевіч Сакалоў (1 кастрычніка 2005 — 25 сакавіка 2006) Васіль Васільевіч Задняпраны (25 сакавіка 2006 — 12 снежня 2020) Аляксандр Аляксандравіч Сцяпанаў, в.а. (з 12 снежня 2020)

Колькасць членаў партыі 2004 — 1584 2006 — 1120 2013 — больш за 8 тыс.

З’езды I (Устаноўчы) — 26 чэрвеня 1993 II — 18 сакавіка 1995 III — 22 красавіка 1999 IV — 2005 (прысутнічала 25 дэлегатаў) V — 26 сакавіка 2006 VI (пазачарговы) — 18 лістапада 2006 IX (пазачарговы) — 4 жніўня 2012 X — 19 сакавіка 2016Х отчетно-выборный съезд РПТС. Подробности XI (пазачарговы) — 15 ліпеня 2016XI съезд РПТС выдвинул 23 кандидата в Парламент XIII (пазачарговы) — 12 снежня 2020

Спасылкі Група партыі ў Кантакце Партыя ў Facebook Статут партыі Праграма партыі Левые партии Таможенного союза решили объединиться в Минске Сергей Миронов поздравил членов Республиканской партии труда и справедливости с Днем единения народов Беларуси и России Зачем партиям-фантомам считать голоса за чужих кандидатов?

Катэгорыя:Палітычныя партыі Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1993 годзе