«Крысцін» (Англійская: Christine) — амерыканскі трылер Джона Карпентэра па матывах аднайменнага рамана Стывена Кінга, які быў зняты ў 1983 годзе. Падзеі, якія адбываюцца ў 1978 годзе, рассказваюць гісторыю пра занудлівага падлетка, які выпадкова пакупае дзіўны аўтамабіль, што радыкальна змяняе яго жыццё. Фільм звычайна адносяць да катэгорыі жахаў, але некаторыя крытыкі, лічаць яго адным з налепшых фільмаў пра аўтамабілі ўсіх часоў. Прэм’ера фільма адбылася 9 снежня 1983 года.

Сюжэт

Падзеі пачынаюцца ў 1957 годзе на аўтамабільным заводзе ў Дэтройце, дзе з канвэйра сыходзіць новенькая мадэль Chrysler Plymouth Fury. Падчас зборкі, аўтамабіль траўміруе аднаго працаўніка і забівае другога.

Праз 21 год Арнольд «Эрні» Канінгэм (Кейт Гордан) — тыповы занудлівы і рахманы падлетак старэйшай школы, над якім здекваюцца аднакласнікі і якога трымаюць пад жорсткім наглядам бацькі, робіць самачыннае рашэнне і пакупае разбіты стары аўтамабіль мадэлі Plymouth Fury за $250. Яго адзіны сябар Дэніс (Джон Стоквэл) намагаецца пераканаць яго не рабіць гэтага, але Арнольд нікога не слухае. Увесь свой вольны час Эрні аддае рамантаванню аўтамабіля, які ён называе Крысцін, у гаражы Уіла Дарнэла (Роберт Проскі), дзе таксама падпрацоўвае.

Чым больш аўтамабіль набывае свой першапачатковы выгляд, тым больш змяняецца Эрні фізічна і псіхалагічна. У Эрні з’яўляецца дзяўчына (Аляксандра Пол), ён пачынае апранацца па апошняй модзе і паводзіць сябе фанабэрыста са сваімі бацькамі і сябрам Дэнісам. Дзяўчына Эрні Лі пачынае заўважаць, што ён больш любіць Крысцін, чым яе, на падставе чаго яны заўсёды сварацца.

Тым часам Крысцін пачынае забіваць: спачатку яна забівае школьных хуліганаў, якія здзекваліся над Арнолльдам і нанеслі шкоду самой Крысцін, потым уладальніка гаража Дарнэла. Пасля таго, як Лі амаль што не загінула ў салоне машыны, яна разумее, што Крысцін уяўляе сабой небяспеку, як для Эрні, так і для ўсіх астатніх. Гэтымі думкамі яна дзеліцца з сябрам Эрні Дэнісам, і яны вырашаюць знішчыць Крысцін. Яны вырашаюць завабіць Крысцін у гараж Дарнэла і раздавіць Крысцін бульдозерам. Падчас фінальнага супрацьстаяння ў гаражы Дарнэла Крысцін, за рулём якой знаходзіцца Арнольд, намагаецца забіць Лі і Дэніса, але выпадкова гіне сам Арнольд. Дэніс сплюшчвае Крысцін бульдозерам. На наступны дзень, Крысцін праганяюць праз металічны прэс і каток.

Скончваецца фільм кадрам, у якім спрэсаваны кубік, які ўяўляе сабой Крысцін, пачынае зноў рухацца.

Акторскі склад і персанажы

Галоўная роля спачатку прапанавался Кевіну Бэйкану, але ён адмовіўся.

Кейт Гордан - Арнольд "Эрні" Канінгэм Джон Стоквэл - Дэніс Гілдэр Аляксандра Пол - Лі Кэбат Роберт Проскі - Уіл Дарнэл Гары Дын Стэнтан - дэтэктыў Рудольф "Рудзі" Джанкінс Крысцін Бэлфард - Рэгіна Канінгэм Робертс Блосам - Джордж ЛеБэй Келі Прэстан - Роўзэн Уільям Острандэр - Кларэнс "Бадзі" Рэпертан Малкальм Дэнэр - Пітэр "Мучы" Уэлч Стывен Тэш - Рычард "Рычы" Трэлані Сцюарт Чарна - Дональд "Дон" Вандэрберг Дэвід Спілберг - містэр Кэйсі

Персанажы фільма з'яўляюцца стэрэатыпнымі для таго часу. Арольд Канінгэм - тыповы бясшчасны і занудлівы студэнт амерыканскай старэйшай школы, але мае вельмі добры ітэлектуальны паказчык. Арнольд мае аднаго сябра - Дэніса, які таксама ўяўляе сабой тыповы узор дабрадушнага заўзятага спратсмена, які сябруе з усімі. Школьныя хуліганы таксама тыповыя персанажы для амерыканскай рэчаіснасці 80-х гадоў.

Пракат

На першым тындне праката ў Злучаных Штатах фільм атрымаў $3.408.904 і скончыў тыдзень на 4 месцы сярод прэм'ерных паказаў. Агулам фільм атрымаў $21.017.849 у ЗША за сем тыдняў праката, HKD265.268 у Ганконзе і ў пераліку на еўра €3.272.268 у ФРГ.

Крыніца: Box Office Mojo

Тыдзень Месца Прыбытак 1 #4 $3.408.904 2 #8 $2.058.517 3 #9 $1.851.909 4 #9 $2.736.782 5 #8 $2.015.922 6 #12 $1.316.835 7 #14 $819.972

Цікавыя факты Прадзюсары фільма за два гады праглядзелі 24 розныя мадэлі аўтамабіляў, якія б маглі ўвасобіць Крысцін на экране. Выканаўца ролі дзяўчына Арнольда Аляксандра Пол ніколі не глядзела фільмаў Джона Карпентэра і не чытала кніг Стывена Кінга. 15% бюджэта фільма было страчана на аўтамабілі: толькі два аўтамабіля засталіся непашкоджанымі, астатнія былі ўшчэнт разбітыя. Знічтажаць аўтамабілі падчас здымак было цяжка - некаторыя акторы гублялі прытомнасць ад стомленасці. Шкло Крысцін было таніравана. Гэта адмыслова прыдумаў Карпентэр, каб гледачы не маглі зразумець, ці ёсць за рулём Арнольд, ці не. Здымкі фільма пачаліся яшчэ да таго, як выйшла ў свет сам раман Кінга. Карпентэр не прыйшоў на прэм'еру фільма з-за забабонаў, бо верыў, што калі ён прыходзіць на прэм'еру, то абавязкова здараецца што-небудзь дрэннае.

Крыніцы

Спасылкі

(рэйтынг 65 % па выніках 23 водгукаў)

Катэгорыя:Фільмы ЗША 1983 года Катэгорыя:Фільмы жахаў 1983 года Катэгорыя:Фільмы-трылеры 1983 года Катэгорыя:Фільмы жахаў ЗША Катэгорыя:Фільмы-трылеры ЗША Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы Джона Карпентэра