Віктар Аляксеевіч Зубкоў (нар. , пасёлак Арбат, Кушвінскі раён, Свярдлоўская вобласць) — расійскі дзяржаўны дзеяч, эканаміст, кандыдат эканамічных навук, у 1991—2004 гадах — намеснік кіраўніка розных міністэрстваў і ведамстваў. У 2004—2007 гадах — кіраўнік Федэральнай службы Расіі па фінансавым маніторынгу. З 14 верасня 2007 года па 7 мая 2008 года — Старшыня Урада Расійскай Федэрацыі. З 7 па 8 мая ў 2008 годзе і 2012 гадах да прызначэння новага кіраўніка ўрада — выконваючы абавязкі Старшыні Урада Расіі. З 12 мая 2008 года — першы намеснік старшыні ўрада Расіі ў складзе ўрада Уладзіміра Пуціна. Старшыня савета дырэктараў Газпрома, старшыня назіральнага савета ААТ Рассельгасбанка , ФДУП «Расспіртпрам». У маі 2012 года стаў спецыяльным прадстаўніком Прэзідэнта Расіі па ўзаемадзеянні з Форумам краін-экспарцёраў газу.
Спасылкі
В.а. Старшыні Урада Расійскай Федэрацыі Зубкоў Віктар Аляксеевіч Біяграфія на сайце Урада Расійскай Федэрацыі
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Кушвінскай гарадской акрузе Катэгорыя:Дзяржаўныя дзеячы СССР Катэгорыя:Дырэктары федэральных службаў РФ Катэгорыя:Старшыні Урада РФ Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Першыя намеснікі Старшыні Урада Расійскай Федэрацыі Катэгорыя:Члены Савета дырэктараў ААТ «Газпрам» Катэгорыя:Поўныя кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» Катэгорыя:Правадзейныя дзяржаўныя саветнікі Расійскай Федэрацыі 1-га класа