Хасэ Мануэль Бальмаседа (, Сант’яга — , Сант’яга) — 11-ы прэзідэнт Чылі. З 1870 г. член Нацыянальнага кангрэса. У 1878—1881 гг. пасланец у Аргенціне. У 1881—1886 гг. міністр замежных спраў і міністр унутраных спраў, у 1886—1891 гг. прэзідэнт Чылі.

Бальмаседа выступаў за эканамічнае развіццё Чылі, за дэмакратызацыю выбарчай сістэмы, што выклікала незадаволенасць ўнутраных колаў. У студзені 1891 года супраць урада Бальмаседы выступіў кангрэс. Пацярпеўшы паразу ад войскаў кангрэса, Бальмаседа скончыў жыццё самагубствам.

Спасылкі

Катэгорыя:Палітыкі Чылі Катэгорыя:Прэзідэнты Чылі Катэгорыя:Застрэліліся Катэгорыя:Палітыкі-самазабойцы