Барыс Андрэевіч Лазу́ка (, в. Рэпеншчына, , Віцебская вобласць) — беларускі мастацтвазнавец, педагог. Кандыдат мастацтвазнаўства (1989).
Біяграфічныя звесткі У 1977 годзе скончыў Віцебскі педагагічны інстытут, працаваў у ім. 3 1996 года — у Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь, з 1998 года — прарэктар і загадчык кафедры Беларускай акадэміі мастацтваў. Загадчык аддзела старажытнай беларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі, дырэктар Музея старажытнабеларускай культуры.
Навуковая дзейнасць Даследуе беларускае мастацтва XVII—XVIII ст., тэарэтычныя праблемы стылю барока. Аўтар вучэбнага дапаможкіка «Гісторыя мастацтваў» (1996).
Выбраная бібліяграфія Праблемы стылістыкі выяўленчага мастацтва Беларусі XVII—XVIII стст. // Весці АН Беларусі. Сер. грамад. навук. 1993. № 3. Параўнаўча-тыпалагічнае вывучэнне беларускага мастацтва эпохі барока // Весці АН Беларусі. Сер. грамад. навук. 1995. № 2. Беларускае барока: Тэндэнцыі і напрамкі развіцця // Барока ў беларускай культуры і мастацтве. — Мінск, 1998. Беларускае барока. Гісторыка-тэарэтычныя праблемы стылю / Б. А. Лазука. — Мінск: Беларусь, 2001. Гісторыя мастацтваў / Б. А. Лазука. — Мінск: Беларусь, 2003. Гісторыя беларускага мастацтва: у 2 т. / Б. А. Лазука. — Мінск: Беларусь, 2007. Гісторыя сусветнага мастацтва. Ад старажытных часоў па XVI стагоддзе / Б. А. Лазука. — Мн.: Беларусь, 2010. — ISBN 978-985-01-0894-4.
Узнагароды Лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2011 года — за стварэнне кніг «Гісторыя сусветнага мастацтва. Ад старажытных часоў па XVI стагоддзе» і «Гісторыя сусветнага мастацтва. XVII—XVIII стагоддзі»Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 6 ад 5 студзеня 2012 г. Аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2011 года.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Педагогі СССР Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Мастацтвазнаўцы СССР Катэгорыя:Мастацтвазнаўцы Беларусі