__NOTOC__ 12 лютага — сорак трэці дзень года па Грыгарыянскім календары

Падзеі 881: Карл III Тоўсты быў каранаваны Папам Рымскім як імператар Захаду. 1049: Леў IX становіцца Папам Рымскім. 1386: Вялікі князь ВКЛ Ягайла прыбыў у Кракаў. 1541: Іспанскі канкістадор Педра дэ Вальдывія заснаваў горад Сант’яга. 1817: Пачалася бітва пры Чакабука ў ходзе вайны за незалежнасць Чылі. 1832: Эквадор анексаваў Галапагоскія астравы. 1873: Заснаваны горад Порт-Морсбі. 1910: Адбылася Першая беларуская вечарынка ў Вільні. 1912: Рэгентка Лун’юй ад імя малалетняга апошняга імператара дзяржавы Цын Пу І заявіла аб яго адрачэнні ад пасаду. 1931: Урачыста адкрыты «Вароты Індыі», манумент у Нью-Дэлі ў памяць аб загінулых індыйскіх салдатах. 1931: Распачало вяшчанне Ватыканскае радыё. 1947: Упаў Сіхатэ-Алінскі метэарыт. 1990: Масавыя беспарадкі ў Душанбэ, дэманстранты прарваліся ў будынак ЦК КП Таджыкістана і падпалілі яго. 1992: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Венгрыяй. 2001: Касмічны апарат NEAR – Shoemaker апусціўся на паверхню астероіда 433 Eros. 2015: Падпісана Другое мінскае пагадненне з мэтай дээскалацыі ўзброенага канфлікту на ўсходзе Украіны. 2016: Сустрэча Папы Рымскага Францыска і Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла на Кубе.

Нарадзіліся 1074: Конрад II, кароль Італіі 1524: Канстанцін-Васіль Астрожскі, дзяржаўны і ваенны дзеяч ВКЛ 1637: Ян Свамердам, галандскі натураліст (пам. 17.2.1680) 1777: Фрыдрых дэ Ла Мот Фуке, нямецкі пісьменнік 1800: Джон Эдуард Грэй, брытанскі заолаг (пам. 7.3.1875) 1809: Чарлз Дарвін, аўтар тэорыі эвалюцыі (пам. 19.4.1882) 1862: Александру Давіла, румынскі драматург, рэжысёр, тэатральны дзеяч (пам. 19.10.1929) 1872: Вітольд Бялыніцкі-Біруля, беларускі жывапісец-пейзажыст (пам. 18.6.1957) 1882: Леў Дашкевіч, беларускі фотамастак (пам. 4.12.1957) 1893: Амар Брэдлі, амерыканскі военачальнік (пам. 8.4.1981) 1900: Ражэ Жан Эйм, французскі міколаг 1908: Юльян Аляксандравіч Скрабін, піяніст і кампазітар (пам. 22.6.1919) 1934: Біл Расел, амерыканскі баскетбаліст 1941: Дэніс Саліван, амерыканскі матэматык 1942: Генадзь Буралкін, беларускі скульптар 1968: Джош Бролін, амерыканскі акцёр 1969: Сяржук Мінскевіч, беларускі паэт і перакладчык 1980: Крысціна Рычы, амерыканская актрыса незалежнага кіно 1984: Катрын Ібаргуэн, калумбійская лёгкаатлетка

Памерлі 1554: Джэйн Грэй, каралева Англіі 1730: Лука Карлеварыс, італьянскі жывапісец 1798: Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, апошні кароль Рэчы Паспалітай (нар. 17.1.1732) 1804: Імануіл Кант, нямецкі філосаф (нар. 22.4.1724) 1896: Амбруаз Тама, французскі кампазітар 1898: Міклаш Барабаш, венгерскі мастак 1912: Герхард Хансен, нарвежскі ўрач 1919: Гаральд Гілман, англійскі мастак 1921: Рудольф Абіхт, нямецкі славіст, адзін з першых даследчы­каў і папу­ля­ры­за­­тараў беларускай культуры ў Германіі (нар. 9.8.1850) 1942: Грант Вуд, амерыканскі мастак (нар. 13.2.1891) 1942: Антон Неканда-Трэпка, беларускі палітычны і грамадска-культурны дзеяч, педагог (нар. 11.2.1877) 1954: Дзыга Вертаў, савецкі кінарэжысёр, адзін з пачынальнікаў дакументальнага кіно (нар. 2.1.1896) 1960: Жан-Мішэль Атлан, мастак 1968: Марыя Каспар-Фільзер, нямецкі жывапісец 1984: Хуліа Картасар, аргенцінскі пісьменнік (нар. 26.8.1914) 1979: Жан Рэнуар, французскі кінарэжысёр, акцёр, прадзюсар, сцэнарыст (нар. 15.9.1894) 1990: Леанід Асядоўскі, беларускі жывапісец (нар. 9.4.1934) 2019: Гордан Бэнкс, англійскі футбаліст 2020: Майкл Берыдж, брытанскі фізіёлаг

Святкуюць  — Сусветны дзень пацалунку : Дзень супрацоўніка органа па кантролі наркотыкаў у Кыргызстане : Дзень Саюза : Дзень памяці загінуўшых падчас масавых беспарадкаў у Душанбэ 12—14 лютага 1990 г. : Міжнародны дзень шлюбных агенцтваў

212