Бярды́чы (, ) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чэрнінскага сельсавета. Размешчана за 11 км на паўночны ўсход ад Брэста, 8 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Усходні.

У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Маладая гвардыя» (цэнтр — аг. Чэрні).

Гісторыя Паводле пісьмовых крыніц вядома з XVI стагоддзя як сяло ў Берасцейскім павеце і ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. У 1566 годзе ў Збірогскім войтаўстве Берасцейскага староства. У сяле налічвалася 13 жыхароў, якія мелі 15 валок зямлі. Сяляне плацілі чынш — з адной валокі 31 грош, а таксама натуральную даніну.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — у Літоўскай, з 1801 года — у Гродзенскай губернях. У 1818 годзе ў складзе казённага маёнтка Цюхінічы.

У 1905 годзе вёска і маёнтак у Косіцкай воласці Брэсцкага павета. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Косіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну акупанты спалілі 17 двароў, загубілі 32 мірных жыхароў; 3 вяскоўцы загінулі на фронце, 1 — у партызанах.

8 мая 1970 года вёска Бярдычы з Тэльмінскага сельсавета перададзена ў склад Чэрнінскага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 мая 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 20 (1286)..

Насельніцтва 68 мужчын, 82 жанчыны (1818) 42 двары, 283 жыхары (1897) 298 жыхароў (вёска) і 12 жыхароў (маёнтак) (1905) 20 двароў, 108 жыхароў (1921) 58 двароў, 318 жыхароў (1941) 201 жыхар (1959) 132 жыхары (1970) 29 гаспадарак, 43 жыхары (2005) 76 жыхароў (2009) 271 жыхар (2019) 106 гаспадарак, 286 жыхароў (2023) 119 гаспадарак, 331 жыхар (2026)Паспорт Чернинского сельского совета

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Чэрнінскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна