Кызылкум (Кызыл-Кум, Кызылкумы) (, , , — бел. «чырвоныя пяскі») — пясчаная і камяністая пустыня на міжрэччы Амудар’і і Сырдар’і, ва Узбекістане, Казахстане і Туркменістане. Абмежавана на паўночным захадзе Аральскім морам, на паўночным усходзе Сырдар’ёй, на ўсходзе адгор’ямі Цянь-Шаня і Паміра-Алая, на паўднёвым захадзе Амудар’ёй. Плошча каля 300 тысяч км².
Геаграфія Пустыня прадстаўляе сабой раўніну з агульным ухілам на паўночны захад (вышыня ад 300 м на паўднёвым усходзе да 53 м на паўночным захадзе); мае шэраг замкнёных западзін і ізаляваных моцна раздзеленых астанцавых гор — (764 м), (785 м), (гара 922 м) і іншых.
Горы пустэльныя, большай часткай з выраўнаванымі вяршынямі і скалістымі, моцна раздзеленымі схіламі. Большую частку пустыні займаюць пясчаныя масівы, утвораныя паўзамацаванымі пяскамі. Найбольш распаўсюджаныя пясчаныя грады мерыдыянальнай арыентацыі. Адносная вышыня град ад 3 да 30 м, максімальная — да 75 м.
Клімат рэзка кантынентальны. Лета гарачае, сярэдняя тэмпература ліпеня ад + 26 да + 29 °C, студзеня ад 0 да −9 °C. Ападкаў каля 200 мм у год, яны выпадаюць галоўным чынам зімой і вясной.
На ўсёй тэрыторыі няма ніводнага паверхневага вадацёку (акрамя ракі , якая перасыхае, і каналаў), але маюцца прэсных напорных падземных вод.
Пустыня размешчана ў асноўным у сярэдняй падзоне пустыняў умеранага пояса, а на поўдні на пераходзе да субтрапічных пустыняў.
Геалогія
Пустыня размешчана на .
Раўнінныя прасторы складзеныя кайназойскімі глінамі і пясчанікамі, на поўначы і паўночным захадзе — суглініста-супясчанымі рачнымі адкладамі , і іншых старажытных рэчышчаў Сырдар’і і старажытнага рэчышча Амудар’і — Акчадар’і, якія ўпадалі ў паўднёва-ўсходні кут Аральскага мора.
Горы складзеныя моцнадыслакаванымі і метамарфізаванымі палеазойскімі сланцамі, , вапнякамі, гранітамі.
У пустыні ля горада знаходзіцца адзін з найбуйнейшых кар’ераў па здабычы золата .
Побач з горадам знаходзіцца радовішча уранавай руды, якая здабываецца кар’ерным спосабам.
Глебы
Глебы шэра-бурыя, пясчаныя (пяскі), гіпсавыя, ёсць саланцы і саланчакі.
На паўночным захадзе шмат , на поўдні — саланчакі.
Флора У раслінным покрыве багатыя эфемеры і эфемероіды, у тым ліку дзікія цюльпаны.
Для пясчаных масіваў характэрныя , , віды родаў , , для гліністых узвышшаў — палыновая і палынова-кустовая расліннасць.
На паўночным захадзе зараснікі з прымешкай , па далінах сухіх рэчышчаў — лясы з .
Фаўна
Жывёлы пустыні прыстасаваныя да існавання без пастаяннага вадапою, атрымліваючы ваду цалкам або пераважна з ежы. Для памяншэння патрэбнасці ў вадзе многія жывёлы вядуць начны спосаб жыцця.
З млекакормячых сустракаюцца антылопа-, і , віды падсямейства і сямейства , і , , , , кажаны.
З птушак — , , , , , совы і іншыя.
Насяляюць змеі (, , , ), , , яшчаркі і іншыя паўзуны.
Насельніцтва і эканоміка
Асновай гаспадаркі рэгіёна, акрамя хутка растучай эксплуатацыі нетраў, служыць жывёлагадоўля, у асноўным танкарунная і каракульская авечкагадоўля.
У цэнтральнай і заходняй частках пустыні выяўленыя буйныя артэзіянскія басейны, эксплуатаваныя ў многіх раёнах. У выніку праводзімых работ па абвадненні ствараецца вялікая колькасць дробных аазісаў, якія з’яўляюцца цэнтрамі жывёлагадоўчых гаспадарак.
У астанцовых гарах распрацоўваюцца мармур, графіт, біруза і інш., адкрыта некалькі залатарудных радовішчаў: , .
У цэнтры пустыні знаходзяцца радовішчы ўрану, . На поўдні пустыні эксплуатуецца адно з найбуйнейшых у СНД газавых радовішчаў — .
Кызылкум перасякаюць аўтадарогі. У цэнтры Кызылкума знаходзіцца раённы цэнтр — пасёлак .
Імем пустыні названыя шакаладныя цукеркі «Кызыл-кум», практычна ідэнтычныя па смаку цукеркам «», названым па імені пустыні Каракумы (якая знаходзіцца на паўднёвы захад ад Кызылкумаў).
Практычна ў цэнтры пустыні размешчаны горад , які згадваецца ў вядомай песні гурта «» «».
Літаратура Югай Р. Л. История развития географических и картографических представлений о пустыне Кызылкум (с древнейших времён до середины XIX в.): Автореферат дис. на соискание учёной степени кандидата географических наук / Ташк. гос. ун-т им. В. И. Ленина. — Ташкент: [б. и.], 1964. — 21 с.
Спасылкі Кызылкум у кнізе: Н. А. Гвоздецкий, Н. И. Михайлов. Физическая география СССР. М., 1978.
Катэгорыя:Кызылардзінская вобласць Катэгорыя:Пустыні Казахстана Катэгорыя:Пустыні Туркменістана Катэгорыя:Геаграфія Туркменістана Катэгорыя:Пустыні Узбекістана Катэгорыя:Геаграфія Узбекістана