Павел Фаміч Валожын (, в. Нізок, Уздзенскі раён —) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў камсамольска-маладзёжнага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Магілёўскай і Мінскай абласцей у гады Вялікай Айчыннай вайны. Кандыдат эканамічных навук (1971).

Біяграфія

Член КПСС з 1940 года. Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут (1936), ВПШ пры ЦК КПСС (1952). З 1939 на камсамольскай працы, у 1940-41 1-ы сакратар Магілёўскага ГК ЛКСМБ.

З ліпеня 1941 у тыле ворага, з 1 сакавіка 1943 года па 28 чэрвеня 1944 сакратар Магілёўскага падпольнага абкама ЛКСМБ, адначасова да 1 чэрвеня 1943 сакратар Бабруйскага падпольнага міжрайкама ЛКСМБ.

У 1944—1946 сакратар Магілёўскага абкама ЛКСМБ. З 1946 на савецкай і гаспадарчай працы, у 1962-69 намеснік міністра сельскай гаспадаркі БССР. З 1969 на навуковай працы.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі і Айчыннай вайны II ступені, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам «Знак Пашаны», шматлікімі медаляміБорьба с вредителями растений нехимическими препаратами .

Бібліяграфія

Воложин, Павел Фомич. Здоровье на грядке [Текст] / П. Ф. Воложин, 1996. — 190 с.

Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Эканамісты Беларусі