Эмір Гранады — тытул кіраўнікоў дынастыі Насрыдаў, якія кіравалі ў Гранадскім эміраце ў 1232—1492 гг.

Першым эмірам Гранадскага эмірата быў Мухамад I аль-Галіб (1232—1273), апошнім — Мухамад XII аз-Зухубі (Баабдзіль). Эміры ўмела лавіравалі паміж хрысціянскімі кіраўнікамі і Марынідамі Феса, што дазволіла ім захоўваць свае пазіцыі ў Гранадзе, якая стала цэнтрам мусульманскай культуры ў Іспаніі. Пасля аб'яднання хрысціянскай Іспаніі ў 1469 г. каталіцкімі каралямі і захопу хрысціянамі Гранады ў 1492 г., апошнія Насрыды беглі ў Марока.

№ Эмір Гады жыццяКіраваннеЗаўвага1 Мухамад I аль-Галіб 1194—12731232—1273 заснавальнік дынастыі Насрыдаў2 Мухамад II аль-Факіх 1235—13021273—1302 3 Мухамад III аль-Махлу 1257—13141302—1309 4 Наср ібн Мухамад 1287—13221309—1314 пасля 1314 кіраўнік Гуадыса5 Ісмаіл I ібн Фарадж1279—13251314—1325 6 Мухамад IV ібн Ісмаіл 1315—13331325—1333 7 Юсуф I ібн Ісмаіл 1318—13541333—1354 8 Мухамад V аль-Гані 1338—13911354—1359 9 Ісмаіл II ібн Юсуф 1338—1360 1359—1360 10 Мухамад VI аль-Ахмар 1332—13621360—1362 11 Мухамад V аль-Гані 1338—13911362—1391 другі раз12 Юсуф II аль-Мустагані пам. 13921391—1392 13 Мухамад VII аль-Мустаін 1370—14081392—1408 14 Юсуф III ан-Насір 1376—14171408—1417 15 Мухамад VIII аль-Мутамасік 1409—14311417—1419 16 1419—1427 17 Мухамад VIII аль-Мутамасік 1409—14311427—1429 другі раз18 Мухамад IX аль-Галіб 1429—1432 другі раз19 1432—1432 20 Мухамад IX аль-Галіб 1432—1445 трэці раз21 1445—1445 22 1445—1446 23 Мухамад X аль-Ахнаф 1446—1447 другі раз 24 Мухамад IX аль-Галіб 1447—1453 чацвёрты раз, 1451—1453 сумесна з Мухамедам XI 25 1451—1455 у 1454—1455 сумесна з Садам26 1454—1464 у 1462 (867) сумесна з Юсуфам V (другі раз) 27 1464—1482 першы раз 28 Мухамад XII аз-Зухубі (Баабдзіль) 1459—1527 1482—1483 29 Алі ібн Сад 1483—1485 другі раз 30 1485—1490 з 1486 сумесна з Мухамадам XII аз-Зухубі (другі раз) 31 Мухамад XII аз-Зухубі (Баабдзіль) 1459—15271490—1492 трэці раз

Катэгорыя:Спісы кіраўнікоў Іспаніі