Залаты век яўрэяў у Іспаніі — перыяд росквіту яўрэйскай культуры ў Іспаніі, у часы еўрапейскага Сярэднявечча, у перыяд мусульманскага кіравання на большыя частцы Пірэнейскага паўвострава. У той час яўрэі былі прызнанай часткай мусульманскага грамадства, і яўрэйскае рэлігійнае, культурнае і эканамічнае жыццё квітнела.
Характар і працягласць гэтага «залатога веку» з'яўляюцца спрэчнымі сярод гісторыкаў. Вучоныя датуюць пачатак Залатога веку або 711—718 гадамі (пасля мусульманскага заваявання Іберыі) або 912 годам (кіраванне Абд ар-Рахмана III); канец залатога веку таксама датуецца па-рознаму: 1031 (канец Кордаўскага халіфата), 1066 (Разня яўрэяў у Гранадзе), 1090 (уварванне Альмаравідаў), або сярэдзінай XII-га стагоддзя (уварванне Альмахадаў).
Вядомыя асобы У гэты перыяд у Іспаніі жылі шматлікія яўрэйскія мудрацы, філосафы, вучоныя і паэты, сярод іх: Егуда Галеві Машэ бен Нахман Майманід Ібн Гебіроль Машэ Ібн Эзра Аўраам ібн Эзра Хасдай ібн Шапрут Шмуэль ха-Нагід Веніямін Тудэльскі Машэ Ібн Эзра Бах'е ібн Пкуда
Гл. таксама Сефарды
Літаратура Рут Сэмюэлс. По тропам еврейской истории
Спасылкі Адкрыты радыёўніверсітэт - «Залаты век» яўрэйскай паэзіі ў Іспаніі, з цыклу «Роля кнігі ў гісторыі яўрэйскай культуры»
Катэгорыя:Гісторыя яўрэяў Іспаніі Катэгорыя:Перыяд Мішны і Талмуда Катэгорыя:Гісторыя Іспаніі Катэгорыя:Гісторыя яўрэйскага народа Катэгорыя:Гісторыя Партугаліі Катэгорыя:Іслам і іншыя рэлігіі