Сяргей Дрозд (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца.
Клубная кар’ера Выхаванец маладзечанскага футбола, ужо ў 18 гадоў дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў складзе мясцовага клуба. Пасля сезона 2004, калі «Маладзечна» апусцілася да Другой лігі, перайшоў у светлагорскі «Хімік», дзе гуляў на працягу чатырох гадоў (з невялікім перапынкам). У 2009 годзе вярнуўся ў «Маладзечна».
У сезоне 2011 перайшоў у «Слуцк», які атрымаў месца ў Першай лізе. Спачатку трывала гуляў у аснове слуцкага клуба, але пазней стаў радзей з’яўляцца на полі. Тым не менш, застаўся ў «Слуцку» і пасля яго выхаду ў Вышэйшую лігу ў 2014 годзе. Першую палову сезона 2014 правёў на лаўцы запасных, але пазней з-з траўм асноўных ігракоў стаў выхадзіць у стартавым складзе на пазіцыі левага абаронцы. У снежні 2014 года разарваў кантракт са «Слуцкам».
У сакавіку 2015 года далучыўся да светлагорскага «Хіміка». У сезоне 2016 вярнуўся ў «Маладзечна-ДЮСШ-4». Пакінуў маладзечанскую каманду ў ліпені 2019 года і перайшоў у чысцінскі «Андэрдог». У красавіку 2020 года, пасля таго як чысцінскі клуб не быў дапушчаны да ўдзелу ў Першай лізе, зноў далучыўся да «Маладзечна». Стаў капітанам каманды, у сезоне 2022 гуляў за клуб у Першай лізе. У сакавіку 2023 года падоўжыў кантракт з «Маладзечнам». У снежні 2023 года пакінуў клуб і завяршыў прафесійную кар’еру.
Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2013
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2000 Д3-А Забудова 1 0 2001 Д1 Маладзечна-2000 0 0 2002 Д1 Маладзечна-2000 22 0 2003 Д1 Маладзечна-2000 19 0 2004 Д2 Маладзечна 25 1 2005 Д2 Хімік 28 0 2006 Д2 Хімік 23 0 2007 Д2 Хімік 18 02008 (1) Д2 ПМЦ 6 0 2008 (2) Д2 Хімік 8 0 2009 Д3 Маладзечна 23 0 2010 Д3 Маладзечна 31 1 2011 Д2 Слуцк 25 0 2012 Д2 Слуцк 18 0 2013 Д2 Слуцк 12 1 2014 Д1 Слуцк 10 0 2015 Д2 Хімік 24 0 2016 Д3 Маладзечна-ДЮСШ-4 12 2 2017 Д3 Маладзечна-ДЮСШ-4 15 0 2018 Д3 Маладзечна-ДЮСШ-4 18 0 2019 (1) Д3 Маладзечна 9 0 2019 (2) Д3 Андэрдог 12 1 2020 Д3 Маладзечна 20 3 2021 Д3 Маладзечна 17 2 2022 Д2 Маладзечна 14 1 2023 Д2 Маладзечна 7 0
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Чысць Катэгорыя:Ігракі ФК Маладзечна Катэгорыя:Ігракі ФК Хімік Светлагорск Катэгорыя:Ігракі ФК ПМЦ Паставы Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк