Генрых II Святы (; , Бад-Абах або Хільдэсхейм — , Гронэ) — імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі, прадстаўнік баварскай галіны Саксонскай дынастыі.
Біяграфія
Сын баварскага герцага Генрыха II Сварлівага і Гізелы Бургундскай, праўнук караля Генрыха I Птушкалова. З 7 чэрвеня 1002 года — кароль Германіі, 14 лютага 1014 года Папам Бенедыктам VIII каранаваны як імператар. У шлюбе з Кунігундай Люксембургскай не меў дзяцей, з яго смерцю згасла дынастыя Атонаў. Кананізаваны Папам Яўгенам III у 1146 годзе. Генрых II, у адрозненне ад свайго папярэдніка Атона III, накіраваў сваю палітыку на кансалідацыю земляў і рашэнне праблем імперыі на поўначы ад Альпаў. Большую частка свайго кіравання ён вёў вайну на ўсходніх межах імперыі з польскім князем Баляславам Храбрым.
Здзейсніў тры паходы ў Італію з мэтай зацвярджэння ў гэтай частцы імперыі свайго панавання і атрымання тытула імператара. Час кіравання Генрыха лічыцца перыядам інтэнсіфікацыі і цэнтралізацыі каралеўскай улады, а таксама ўзмацнення сувязі дзяржавы і царквы. Апорай яго ўлады сталі біскупствы, як існыя, умацаваныя дарэннямі імператара, так і новаствораныя.
Заснаваў у 1007 годзе Бамбергскае біскупства, якое стала значным палітычным і культурным цэнтрам Франконіі. Генрых II актыўна ўдзельнічаў у рэфармаванні царкоўнага жыцця. Асноўнай крыніцай звестак пра жыццё і кіраванне імператара з’яўляецца хроніка Цітмара Мерзебургскага.
Літаратура Хронікі
--> Титмар Мерзебургский. Хроника / Пер. с лат. И. М. Дьяконова. — 2-е издание, исправленное. — М.: SPSL — «Русская панорама», 2009. — 254 с. — (MEDIÆVALIA: средневековые литературные памятники и источники). — 1 500 экз. — ISBN 978-5-93165-222-1
Даследаванні
Балакин В. Д. Творцы Священной Римской империи. — М.: Молодая гвардия, 2004. — 356 с. — (Жизнь замечательных людей: Серия биографий; Вып. 1095 (895)). — 5000 экз. — ISBN 5-235-02660-8 Бульст-Тиле Мария Луиза, Йордан Карл, Флекенштейн Йозеф. Священная Римская империя: эпоха становления / Пер. с нем. Дробинской К. Л., Неборской Л. Н. под редакцией Ермаченко И. О. — СПб.: Евразия, 2008. — 480 с. — 1000 экз. — ISBN 978-5-8071-310-9
Норвич Дж. Нормандцы в Сицилии. Второе нормандское завоевание. 1016—1130 / Перевод с английского Л. А. Игоревского. — М.: ЗАО Центрполиграф, 2005. — 367 с. — 5 000 экз. — ISBN 5-9524-1751-5
Спасылкі
Катэгорыя:Святыя паводле алфавіта Катэгорыя:Саксонская дынастыя Катэгорыя:Каралі германскія Катэгорыя:Кананізаваныя манархі Катэгорыя:Постаці Бамберга Катэгорыя:Каталіцкія святыя Катэгорыя:Хрысціянскія святыя XI стагоддзя Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы X стагоддзя Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы XI стагоддзя