Караль Прозар ( — , ) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Абозны вялікі літоўскі (1787—1794), тытулаваў сябе графам на Хойніках і Астраглядавічах (Оўруцкі павет у Рэчы Паспалітай, Рэчыцкі павет у Расійскай імперыі).

Біяграфія

Прадстаўнік шляхецкага роду Прозараў герба ўласнага, сын Юзафа, ваяводы віцебскага.

thumb|злева|150px|Караль Прозар. Невядомы мастак

Атрымаў выдатную адукацыю, актыўна ўдзельнічаў у палітычным жыцці краіны. Займаў пасаду маршалака Трыбуналу Вялікага Княства Літоўскага (1787), потым быў абозным (генерал-кватармайстрам). Ухваляў Канстытуцыю 3 мая 1791Л. Д. Клок. Тайна хойніцкага пергаменту // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Хойніцкага раёна. — Мн., 1993..

Пры падрыхтоўцы паўстання (1794) сабраў на яго падтрымку каля мільёна злотых, прадаўшы пры гэтым частку сваіх уладанняў. Атрымаў ад Т. Касцюшкі прызначэнне на генерал-маёра, начальніка ўзброеных сіл на Украіне, Палессі, Падоллі і частцы Літвы, што адыйшла раней да Расійскай імперыі. Аднак з прычыны недасведчанасці ў ваеннай справе не здолеў разгарнуць ваенных дзеянняў, выехаў у Варшаву.

18 ліпеня 1794 атрымаў ад Т. Касцюшкі прызначэнне на пасаду намесніка радцы Найвышэйшай нацыянальнай рады і паўнамоцнага прадстаўніка пры ўсіх дывізіях войска Вялікага Княства Літоўскага (яму падпаракоўвалася Цэнтральная дэпутацыя Вялікага Княства Літоўскага). Выехаў у Вільню, па здушэнні паўстання ў эміграцыі.

Па атрыманні амністыі вярнуўся ў Хойнікі (1802). У 1812 падтрымаў Напалеона, увайшоў у Часовы ўрад Вялікага Княства Літоўскага (старшыня Скарбовага камітэта). Да 1814 у эміграцыі.

З 1821 у Патрыятычным таварыстве, член правінцыйнага камітэта Літвы. У 1826 расійскія ўлады арыштавалі К. Прозара ў справе дзекабрыстаў і змясцілі ў Петрапаўлаўскую крэпасць, аднак у 1829 вызвалілі як «не належнага да справы».

Падчас гэтага зняволення памерла жонка К. Прозара Людвіка (1828), якая ў пошуках мужа выехала ў Брэст. Нябожчыцу перавезлі на радзіму і пахавалі ва ўніяцкай бажніцы ў вёсцы Вялікі Бор, пазней перапахавалі ў Хойніках, у кургане каля капліцы на местачковых могілках.

Цікавыя факты Тадэвуш Касцюшка называў Караля Прозара «рэдкім грамадзянінам», а расійская імператрыца Кацярына II прылічыла яго да «злостнейших бунтовщиков»Сяргей Бельскі. Абозны Вялікага Княства // «Культура» № 36 (956), 4 верасня 2010..

Літаратура

Караль Катэгорыя:Абозныя вялікія літоўскія Катэгорыя:Маршалкі Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Удзельнікі Вялікага Сойма 1788—1792 Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1794 года Катэгорыя:Генералы Рэчы Паспалітай