Генрых II (;  — ) — граф Люксембурга з 1026 года, герцаг Баварыі з 1042 года пад імем Генрых VII.

Біяграфія Старэйшы сын Фрыдрыха Люксембургскага і Ірмінтруды фон дэр Ветэрау. У 1026 годзе атрымаў у спадчыну Люксембург ад свайго дзядзькі, Генрыха I.

У 1042 годзе атрымлівае Баварыю ад імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Генрыха III, каб адбіць набегі венграў. Удзельнічаў у паходах супраць венграў у 1042, 1043, і 1044 гадах. У 1047 годзе суправаджаў імператара ў паходзе супраць Дытрыха Галандскага.

Генрых II не быў жанаты, не меў дзяцей, памёр у 1047 годзе. Пахаваны ў абацтве Санкт-Максімін у Трыры.

Спасылкі

Катэгорыя:Графы люксембургскія Катэгорыя:Герцагі баварскія Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы XI стагоддзя