Святла́на Алякса́ндраўна Баранко́ўская (* , Людзінава, Калужскай вобласці, РСФСР, СССР) — беларускі мастак. Жыве і працуе ў Віцебску.
Біяграфія Скончыла Віцебскі тэхналагічны тэхнікум па спецыяльнасці «мадэльер-канструктар верхняй жаночай вопраткі» (1982—1986), мастацка-тэхналагічны факультэт Віцебскага тэхналагічнага інстытута лёгкай прамысловасці (1992—1997).
У 1986—1987 працавала закройніцай у Віцебску, пасля да 1990 — мастачкай-мадэльеркай у Куйбышаве.
Пасля сканчэння інстытуту — выкладчыца малюнку, жывапісу, гісторыі мастацтва, гісторыі мастацтва і архітэктуры Беларусі (1997—2002). У 2001—2004 — выкладчыца кампазіцыі, малюнку і жывапісу ў школе № 25 горада Віцебску. У 2004 выкладала ў дзіцячай мастацкай школе № 1.
Член Саюза дызайнераў (2000) і Саюза мастакоў (2003) Беларусі. Старшыня Віцебскай абласной арганізацыі БСМ (снежань 2013).
Мае дзвюх дачок: Юлію і Станіславу Гусаковых. Станіслава навучаецца па праграме імя Кастуся Каліноўскага ў Любліне.
Творчасць Першая персанальная выстаўка мастачкі прайшла ў аршанскім этнаграфічным музеі «Млын».
Святлана Баранкоўская працуе пераважна ў мастацкім тэкстылі і ручным ткацтве, стварае сцэнічныя касцюмы, піша кампазіцыі ў тэхніцы алейнага жывапісу. Аднак найбольш паспяхова яе талент праявіўся ў стварэнні габеленаў, на якіх Святлана адлюстроўвае гісторыю Беларусі, звяртаецца да вытокаў нацыянальнага мастацтва, народнай творчасці. Сярод асоб, адлюстраваных на яе творах, Васіль Быкаў, Янка Купала, Максім Багдановіч, Тамаш Зан, Рыгор Барадулін, Уладзімір Караткевіч і інш. Сярод твораў гістарычнай тэматыкі — габелены «Зямля», «Жытняя баба», «Дрэва жыцця», «Мроі», «Сонца ў шкле», «Калі ласка», «Полацкі сшытак», «Царква Святога духа». У шэрагу твораў Святлана Баранкоўская звяртаецца да архаічных і паганскіх матываў, стылістыкі прымітыву, увасабляе ў сімвалічных вобразах веліч і спакой хрысціянскіх святыняў («Берагіня», «Іўліянія і Альгерд», «Данатаркі», «Малітва»).
Святлана Баранкоўская — сталая ўдзельніца гарадскіх, рэспубліканскіх і міжнародных выставак. Яе працы знаходзяцца ў прыватных калекцыях у Беларусі, Латвіі, Польшчы, Расіі, Украіне, Эстоніі, Англіі, Іспаніі, Ізраілі, Нарвегіі, Германіі, Турцыі, Францыі, а таксама ў калекцыях Віцебскага абласнога краязнаўчага музея, Віцебскага літаратурнага музея, галерэі Цэнтру імя Язэпа Драздовіча ў Германавічах, Віцебскай абласной бібліятэцы, Мінскай галерэі «Vilnius», мастацкай галерэі Рэбург-Локума, музеі-сядзібе Рэпіна «Здраўнёва».
У 2011 годзе Святлана Баранкоўская стала пераможцай Першага расійскана трыенале сучаснага габелена ў музеі-запаведніку «Царыцына» з габеленам «Апостал», прысвечаным Васілю Быкаву.
Стварае сцэнічныя касцюмы, распрацоўвае інтэр’еры памяшканняў.
Прэміі і ўзнагароды Дыплом 2 ступені на рэспубліканскай выставе «Новыя імёны» (1998) Ганаровая грамата ўпраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама за ўнёсак у выхаванне маладога пакалення і актыўную творчую дзейнасць (2010) Дыплом за лепшую працу ў тэхніцы габелена ў намінацыі «Паэтыка вобразу» на Першым расійскім трыенале сучаснага габелена (2011) Граматы абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Катэгорыя:Члены Беларускага саюза дызайнераў Катэгорыя:Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага тэхнічнага каледжа