Чы Дон Вон (; нар. , Чэджу, Рэспубліка Карэя) — паўднёвакарэйскі футбаліст, нападнік клуба «Сеул» і нацыянальнай зборнай Паўднёвай Карэі.
Клубная кар’ера На працягу 2007—2008 гадоў займаўся ў акадэміі «Рэдынга», пасля чаго вярнуўся ў Карэю. Першым прафесійным клубам Чы Дон Вона стаў «Чанам Дрэганз». Нападнік дэбютаваў у камандзе 27 лютага 2010 года ў матчы супраць «Ічхон Юнайтэд». У матчы з «Канвонам», згуляным 28 сакавіка 2010 года паўднёвакарэйскі нападнік забіў першы гол у сваёй клубнай кар’еры. Усяго Чы Дон Вон правёў за клуб 33 матчу, у якіх забіў 10 галоў.
Улетку 2011 года паўднёвакарэйскі форвард стаў іграком «Сандэрленда». Чы Дон Вон упершыню згуляў за англійскі клуб у матчы першага тура чэмпіянату Англіі супраць «Ліверпуля». Першы гол у Прэм'ер-лізе нападнік забіў 10 верасня 2011 года ў браму «Чэлсі». Усяго за сезон 2011/12 Чы Дон Вон згуляў у Англійскай Прэм’ер-лізе 19 матчаў і забіў 2 галы, аднак у першай палове наступнага сезона гульнявой практыкі футбаліст амаль не атрымліваў і ў студзені 2013 года быў адпраўлены ў арэнду ў нямецкі «Аўгсбург». Забіўшы 5 галоў у 17 згуляных у Бундэслізе матчах, форвард праз паўгода вярнуўся ў Англію. Аднак Дон Вон зноў не пажадаў мірыцца з недахопам гульнявой практыкі і 16 студзеня 2014 года Чы вярнуўся ў «Аўгсбург», падпісаўшы кантракт да канца сезонаDong-Won Ji kommt zum FCA zuruck .
17 красавіка 2014 года было абвешчана пра тое, што ўлетку, па заканчэнні сезона, Чы стане іграком дортмундскай «Барусіі», з якой ён падпісаў кантракт да 2018 годаBVB verpflichtet Dong-Won Ji. Але, у складзе «Барусіі» так ніводнага разу не з’явіўся на полі, гуляў толькі за другую каманду. У снежні 2014 года вярнуўся ў «Аўгсбург»Нападающий дортмундской "Боруссии" Чжи Дон Вон перешел в "Аугсбург".
У студзені 2018 года быў аддадзены ў арэнду клубу Другой Бундэслігі «Дармштат 98». Па заканчэнні сезона 2017/18 вярнуўся ў «Аўгсбург».
У маі 2019 года стала вядома, што ў новым сезоне Чы Дон Вон будзе гуляць за «Майнц 05». На полі, аднак, з’яўляўся рэдка, за два сезона правёў 10 матчаў у Бундэслізе. У студзені 2021 года да канца сезона арандаваны браўншвайгскім «Айнтрахтам», а ў ліпені 2021 года перайшоў у «Сеул».
Міжнародная кар’ера Чы Дон Вон у складзе алімпійскай зборнай Паўднёвай Карэі браў удзел у алімпійскім футбольным турніры 2012, дзе згуляў 6 матчаў, забіў 2 галы і заваяваў разам з камандай бронзавыя медалі.
Дэбютаваў у нацыянальнай зборнай 30 снежня 2010 года ў таварыскім матчы са зборнай Сірыі і забіў адзіны гол у сустрэчы. Нападнік быў уключаны ў заяўку зборнай для ўдзелу ў Кубку Азіі 2011 і правёў на турніры 6 матчаў, у якіх забіў 4 галы. У складзе зборнай Чы Дон Вон удзельнічаў у адборачным турніры да чэмпіянату свету 2014. У рамках турніру форвард згуляў 11 матчаў і забіў 2 галы (2 верасня 2011 года ў браму Лівана).
У 2014 годзе ўключаны ў склад зборнай Паўднёвай Карэі на чэмпіянат свету.
Дасягненні Бронзавы прызёр Кубка Азіі (1): 2011 Бронзавы прызёр летніх Алімпійскіх гульняў (1): 2012
Статыстыка Матчы Чы Дон Вона за зборную Паўднёвай Карэі align=center width=50№ align=center width=125Дата align=center width=125Супернік align=center width=80Рахунак align=center width=80Галы Чы Дон Вона align=center width=190Турнір - align=center1 30 снежня 2010
align=center1:0 align=center1 Таварыскі матч - align=center2 10 студзеня 2011
align=center2:1 align=center— Кубак Азіі 2011 - align=center3 14 студзеня 2011
align=center1:1 align=center— Кубак Азіі 2011 - align=center4 18 студзеня 2011
align=center4:1 align=center2 Кубак Азіі 2011 - align=center5 22 студзеня 2011
align=center1:0 align=center— Кубак Азіі 2011 - align=center6 25 студзеня 2011
align=center2:2 (0:3 пэн.) align=center— Кубак Азіі 2011 - align=center7 28 студзеня 2011
align=center3:2 align=center2 Кубак Азіі 2011 - align=center8 10 лютага 2011
align=center0:0 align=center— Таварыскі матч - align=center9 25 сакавіка 2011
align=center4:0 align=center— Таварыскі матч - align=center10 7 чэрвеня 2011
align=center2:1 align=center1 Таварыскі матч - align=center11 2 верасня 2011 Ліван align=center6:0 align=center2 Адборачны матч ЧС—2014 - align=center12 6 верасня 2011
align=center1:1 align=center— Адборачны матч ЧС—2014 - align=center 7 кастрычніка 2011
align=center2:2 align=center— Неафіцыйны матч - align=center13 11 кастрычніка 2011
align=center2:1 align=center— Адборачны матч ЧС—2014 - align=center14 11 лістапада 2011
align=center2:0 align=center— Адборачны матч ЧС—2014 - align=center15 15 лістапада 2011 Ліван align=center1:2 align=center— Адборачны матч ЧС—2014 - align=center16 31 мая 2012
align=center1:4 align=center— Таварыскі матч - align=center17 8 чэрвеня 2012
align=center4:1 align=center— Адборачны матч ЧС—2014 - align=center18 12 чэрвеня 2012 Ліван align=center3:0 align=center— Адборачны матч ЧС—2014 - align=center19 6 лютага 2013
align=center0:4 align=center— Таварыскі матч - align=center20 26 сакавіка 2013
align=center2:1 align=center— Адборачны матч ЧС—2014 - align=center21 4 чэрвеня 2013 Ліван align=center1:1 align=center— Адборачны матч ЧС—2014 - align=center22 11 чэрвеня 2013
align=center1:0 align=center— Адборачны матч ЧС—2014 - align=center23 18 чэрвеня 2013
align=center0:1 align=center— Адборачны матч ЧС—2014 - align=center24 6 верасня 2013
align=center4:1 align=center— Таварыскі матч - align=center25 12 кастрычніка 2013
align=center0:2 align=center— Таварыскі матч - align=center26 19 лістапада 2013
align=center1:2 align=center— Таварыскі матч
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Паўднёвай Карэі Катэгорыя:Ігракі зборнай Паўднёвай Карэі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Чанам Дрэганз Катэгорыя:Ігракі ФК Сандэрленд Катэгорыя:Ігракі ФК Аўгсбург Катэгорыя:Ігракі ФК Барусія II Дортмунд Катэгорыя:Ігракі ФК Дармштат 98 Катэгорыя:Ігракі ФК Майнц 05 Катэгорыя:Ігракі ФК Айнтрахт Браўншвайг Катэгорыя:Ігракі ФК Сеул Катэгорыя:Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2012 года Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года