Ладдзя з Ваўкавыска — шахматная фігурка ладдзі XII ст. знойдзеная ў Ваўкавыску. Фігурка выразана з касці, у нізе мае прамавугольную аснову, а зверху — два фігурныя выступы. Выступы сімвалізвалі ўзнятыя крылы птушкі. У старажытнасці арабы па назве фантастычнай птушкі з персідскага казачнага эпасу называлі фігурку ладдзі рухам. Ладдзя з Ваўкавыска нагадвае арабскі «рух», але мае і свае асаблівасці.

Гл. таксама Ладдзя з Копыся Літаратура

Катэгорыя:Шахматныя фігуры Беларусі Катэгорыя:Гісторыя Ваўкавыска Катэгорыя:З’явіліся ў XII стагоддзі