Іван Елісеевіч Самбу́к (, вёска Рог Гомельскай вобласці — , ) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943).

Біяграфія Нарадзіўся 28 ліпеня 1919 года ў вёсцы Рог (сучаснага Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі). Скончыў педагагічны рабфак. З 1939 года — у Чырвонай Арміі. Падчас Вялікай Айчыннай вайны са жніўня 1941 года на Паўднёвым, Бранскім, Цэнтральным, 1-м Украінскім франтах. Агнявы ўзвод 34-га гвардзейскага артылерыйскага палка (13-я армія, Цэнтральны фронт) вызначыўся ў ходзе Курскай бітвы, фарсіравання Дняпра, Прыпяці, Дзясны.

У 1945 годзе скончыў Томскае артылерыйскае вучылішча, у 1956 годзе — Ваенна-інжынерную радыётэхнічную акадэмію проціпаветранай абароны імя Маршала Савецкага саюза Л. А. Говарава. З 1964 года падпалкоўнік І. Е. Самбук у адстаўцы. Жыў у Мінску.

Працаваў выкладчыкам у Мінскім радыётэхнічным тэхнікумеИстория ММГВРК . Званне палкоўніка прысвоена ў запасе.

Памёр 28 мая 1979 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілкахУчащиеся посетили кладбище «Восточное» в г.Минске, возложили цветы на могилу Ивана Елисеевича Самбука.

Узнагароды Медаль «Залатая Зорка», два ордэны Чырвонай Зоркі, медалі.

Памяць У экспазіцыі Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны знаходзіцца гаўбіца, разлікам якой камандаваў І. Е. Самбук. Імя Героя носіць студэнцкі будаўнічы атрад Мінскага дзяржаўнага вышэйшага радыётэхнічнага каледжаСтуденческий строительный отряд имени Героя Советского Союза Самбука Ивана Елисеевича .

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Педагоги — уроженцы Белоруссии, удостоенные звания «Герой Советского Союза» Бои на Курской дуге (1942—1943)

Катэгорыя:Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Палкоўнікі СССР Катэгорыя:Пахаваныя ў Мінску Катэгорыя:Удзельнікі Курскай бітвы Катэгорыя:Удзельнікі бітвы за Дняпро