Шмуэль Нігер (, в. Дукора, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць — ) — , і .

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і ўладальніка крамы, любавіцкага хасіда Вольфа Чарнага і Брохі Гурвіч, якая вяла свой род ад пражскага рабіна. Бацька два разы ў год ездзіў да цодыка, і расказваў пачутыя навіны, у 1889 годзе неспадзявана памёр ад сухотаў. Маці засталася з дзяцьмі: пяцю хлопчыкамі і дзяўчынкай, — вядомыя браты Шмуіл, Борух і Доня былі за ўсіх меншымі. Маці была пісьменнай (што не дзіўна), шукала дзецям лепшых настаўнікаў.

Вучыўся ў хедары з настаўнікамі, з 13 гадоў — у бярэзінскім ешыбоце, які скончыў таксама Г. Лейвік, у юнацтве адчуваў уплыў хасідызму, вывучаў кнігі Старога рэбэ «Танія», «Лікутэ тора», зацікавіўся свецкімі навукамі.

У 1896 г. (прыблізная дата) пераехаў у Мінск, дзе вучыўся да 17 гадоў самастойна і ў сінагозе на Татарскай вуліцы, нейкі час правёў з мусарнікамі ў Камароўцы, мог бы зрабіцца рабінам, стаў экстэрнам. Яго ўвагу прыцягнуў духоўны сіянізм Ахад Гаама, руская літаратура і рэвалюцыйны рух. Ён пазнаёміўся з віднымі сіяністамі, у хуткім часе далучыўся да гурткоў Паалей Цыёна, пазней быў сярод заснавальнікаў партыі сіяністаў-сацыялістаў у Адэсе. Удзельнічаў у нелегальнай агітацыйнай дзейнасці, пісаў рэвалюцыйныя пракламацыі і артыкулы (ананімна ці пад рознымі псеўданімамі). Неаднаразова арыштоўваўся (у Варшаве, Дзвінску, Адэсе) і падвяргаўся катаванням.

Першыя працы пісаў на іўрыце і рускай мове, пасля рэвалюцыі 1905 г. перайшоў на ідыш. У 1908—1909 гг. — Рэдактар віленскага часопіса «Літэрарышэ манатшрыфтн» («Literarische Monatschriften»), заснаванага ім сумесна з А. Вайтэрам і Шмар’е Гарэлікам.

У 1918 г. у Маскве рэдагаваў штотыднёвік «Култур ун білдунг», у 1919 г. у Вільні — штомесячнік «Дзі нае велт». У 1919 г. пасля пагрому ў Вільні, у якім быў забіты А. Вайтэр, эміграваў у ЗША. Да канца жыцця працаваў у газеце «Тог», дзе публікаваў штотыднёвыя крытычныя нарысы. У 1941—1947 гг. быў таксама сурэдактар літаратурнага штомесячніка «Дзі цукунфт». У 1954 г. удзельнічаў у рэдагаванні «Лексікон фун дэр найер ідышэр літаратур» («Слоўнік новай яўрэйскай літаратуры»).

Спасылкі

Niger, Shmuel