Шчурок, шчур звычайны (Pinicola enucleator) — птушка сямейства .

Апісанне Даўжыня цела 20—22 см, размах крылаў 30,5—35 см, вага 48—50 г. Параўнальна вялікі, з дзвюма белымі палосамі на крыле. Дзюба кароткая i тоўстая, яе верхняя кручкаватая частка выступае над ніжняй. Хвост доўгі. Выразны палавы дымарфізм. У самцоў апярэнне галавы, спіны і грудзей малінавыя, брушка шэрае, крылы і хвост чарнавата-бурыя. У самак малінавы колер заменены бруднаватым жоўта-аранжавым. Маладыя падобныя да самкі. Спеў — меладычныя свіст.

Пашырэнне Арэал: Паўночная Еўропа і астатняя частка Галарктыкі без крайняй поўначы і поўдня. У Азіі паўднёвая мяжа на поўначы Манголіі, у Амерыцы — на поўдзень праз горы на захад да Арызоны. Насяляе паўночныя раёны хваёвай тайгі з прымессю вольхаў і бяроз, а таксама мяшаныя лясы. У час пералётаў па-за гнездавым арэалам, галоўным чынам, у хваёвых лясах, асабліва з ягаднымі кусцікамі або падростам. Можа залятаць у гарады.

Аселы, часам пералётны (інвазійны) від. Падчас інвазій залятае аж да Цэнтральнай, Заходняй і Паўднёвай Еўропы (Францыя, Вялікабрытанія, Нідэрланды, Германія, Данія, Літва, Польшча, Славакія, Венгрыя, Аўстрыя, Швейцарыя, Італія, Украіна). Далятае да Масквы, Кірава, Азоўскага мора; у Японіі — да Хакайда. На тэрыторыі Беларусі практычна не гняздуецца, але часам залятае ўзімку падчас качовак і інвазій. Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС невялікая калонія шчурка пасялілася на тэрыторыі зоны адчужэння ў Нараўлянскім раёне.

Асаблівасці біялогіі Корміцца пупышкамі і насеннем хвоі, пладамі рабіны, ядлоўцу і інш.

Гняздо звычайна на елцы ці сасне ў развілцы галін бліжэй да ствала на вышыні 2—4 м ад зямлі, у некаторых месцах таксама ў ельніку або бярэзніку. Плоскае, аснова з тонкіх галінак хваёвых дрэў (звычайна елак, радзей сасны), бярозы i ядлоўцу, якія тырчаць ва ўсе бакі па-за гняздом. Сценкі з тонкіх сухіх галінак, кавалкаў ядлоўцу, травы і карэньчыкаў (звонку ўплецены кавалкі імхоў і лішайнікаў), высцілка з тонкіх карэньчыкаў, травінак, лішайнікаў, моху, часам з дамешкам шэрсці.

Яйкі (4, часам 3—5) звычайна крыху падоўжаныя з вострым вузейшым канцом, бела-блакітныя, светла-шэра-блакiтныя або зеленавата-блакітныя; глыбокія плямкі светла-шэра-фіялетавыя ці іржава-шэрыя, паверхневыя — большыя, рэдкія, карычнева-чорныя ці цёмна-пурпурова-карычневыя, згушчаныя на шырэйшым канцы.

Падвіды Pinicola enucleator alascensis Ridgway, 1898 Pinicola enucleator californica Price, 1897 Pinicola enucleator carlottae Brooks, 1922 Pinicola enucleator enucleator (Linnaeus, 1758) Pinicola enucleator eschatosa Oberholser, 1914 Pinicola enucleator flammula Homeyer, 1880 Pinicola enucleator kamtschatkensis (Dybowski, 1883) Pinicola enucleator leucura (Müller, 1776) Pinicola enucleator montana Ridgway, 1898 Pinicola enucleator pacatus Bangs, 1913 Pinicola enucleator sakhalinensis Buturlin, 1915

Літаратура Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. ISBN 83-01-13187-X

Катэгорыя:Уюрковыя Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе