Дом «Ля Чорнай Маці Божай» () — будынак у стылі кубізм, размешчаны ў цэнтры Прагі паміж плошчай «Агароднінны рынак» і вуліцай Цэлетна каля Парахавой вежы, збудаваны ў 1911—12 гадах для купца Францішка Хербста архітэктарам Іозефам Гочарам. Аб'ект атрымаў сваю назву ў гонар статуі, якая стаяла на гэтым месцы каля барочнага дома раней.
Гэта першы прыклад ужыцця кубізму ў архітэктуры ў Чэхіі, на аснове якога склаўся характэрны стыль. Першапачатковы варыянт праекта быў занадта наватарскім. Было прад'яўлена патрабаванне, каб будынак спалучаўся з суседняй гістарычнай забудовай. Тады архітэктар перапрацаваў праект, выкарыстаўшы старыя барочныя элементы ў новай форме, асабліва гэта выявілася ў паддашкавых вокнах, таксама ў дэкоры калон, якія па-новаму тлумачаць іанічны ордар.
Архітэктар выкарыстоўваў жалезабетонны каркас па прыкладзе Чыкагскай школы, таму былі створаны шырокія ўнутраныя прасторы. Арыгінальны інтэр'ер — амаль адзіны захаваны кубічны інтэр'ер у свеце.
Многія гады ў будынку размяшчаўся музей кубізму, аднак з 2012 года ён быў быў закрыты з-за недахопу сродкаў. У 2010 годзе будынак унесены ў спіс Нацыянальных помнікаў культуры Чэхіі.
Спасылкі
Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Прагі Катэгорыя:Творы кубізму Катэгорыя:Старэ-Места Катэгорыя:Славутасці Прагі Катэгорыя:З’явіліся ў 1910-я гады Катэгорыя:1910-я ў Празе Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Чэхіі ў стылі мадэрн Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Чэхіі ў стылі кубізм