Канстанцін Іванавіч Арлоўскі (, Быхаў, Магілёўская губерня — , Латвійская ССР) — Герой Савецкага Саюза.
Біяграфія Нарадзіўся 15 снежня 1913 года ў Быхаве ў сялянскай сям’і.
Закончыў школу-сямігодку. Працаваў аўтамеханікам у родным горадзе. У 1934 годзе прызваны ў Чырвоную Армію. Служыў у танкавых войсках, закончыў Бабруйскае танкавае вучылішча (1939). Удзельнік савецка-фінляндскай вайны.
На фронце з 17 ліпеня 1941 г. Ваяваў на Заходнім, 1-м і 2-м Прыбалтыйскім франтах.
Камандзір танкавага батальёна 41-й танкавай брыгады (5-ы танкавы корпус, 2-і Прыбалтыйскі фронт) капітан К. І. Арлоўскі праявіў выключную мужнасць і гераізм пры вызваленні Латвіі.
З 17 па 22 ліпеня 1944 г. яго батальён з баямі прайшоў па тылах ворага больш за 300 км. У гэтым рэйдзе танкісты прарвалі 2 тылавыя абарончыя рубяжы ворага, грамілі нямецкія тылы, парушалі камунікацыі і сувязь, чым забяспечылі імклівае наступленне танкавай брыгады. Каля г. Даўгаўпілс батальён перарэзаў шлях адыходу дзвінскай групоўцы праціўніка. На працягу ўсёй аперацыі танкісты знішчылі 12 танкаў, больш 40 гармат, шмат іншай баявой тэхнікі, каля 300 гітлераўскіх салдат і афіцэраў. Адважны камбат загінуў у гэтым баі.
За ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання і праяўленыя пры гэтым адвагу і мужнасць капітану К. І. Арлоўскаму прысвоена званне Героя Савецкага Саюза пасмяротна (24.03.1945). Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны 2-й ступені.
Пахаваны на месцы бою ў населеным пункце Малінавы. У 1949 годзе астанкі героя перапахаваны на брацкіх могілках савецкіх генералаў і афіцэраў у парку Ленінскага Камсамола ў Даўгаўпілсе (Латвія).
Памяць У Даўгаўпілсе і Быхаве імем Героя названы вуліцы.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Танкісты Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны