Фёдар Фаміч Дуброўскі (, вёска Замошша, , Віцебская вобласць — ) — генерал-маёр (1943). Герой Савецкага Саюза (1943).

Біяграфія У 1918 г. добраахвотна ўступіў у Чырвоную Армію. Удзельнік Грамадзянскай вайны на Заходнім фронце. З 1929 г. старшыня калгаса, сельсавета, дырэктар МТС у Віцебскай вобласці. У 1932 годзе скончыў Вышэйшую цэнтральную калгасную школу. Удзельнік вызвалення Заходняй Беларусі ў 1939 г., савецка-фінляндскай вайны ў 1939—1940.

У Вялікую Айчынную вайну арганізатар падполля на тэрыторыі Віцебскай вобласці. З красавіка 1942 г. камандзір партызанскага атрада, у жніўні 1942 — чэрвені 1944 г. камандзір Чашніцкай партызанскай брыгады «Дубава».

З 1944 г. працаваў сакратаром Чашніцкага Раённага Камітэта КП(б)Б Віцебскай вобласці, дырэктарам саўгасаў імя У. І. Леніна, «Новыя Зялянкі». Памёр 3 сакавіка 1970 г. пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.

Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны 2-й ступені Ордэн Суворава 2-й ступені медалі

Памяць Імем Ф. Ф. Дуброўскага названы вуліцы ў Чашніках, Ушачах, калгас ва Ушацкім раёне і Новалукомльскае ПТВ № 83 (сучасны Новалукомльскі дзяржаўны прафесійны ліцэй будаўнікоў імя Ф. Ф. ДуброўскагаСайт Новалукомльскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя будаўнікоў імя Ф. Ф. Дуброўскага ).

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Генерал-маёры СССР Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Удзельнікі польскага паходу РСЧА Катэгорыя:Удзельнікі савецка-фінскай вайны Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Старшыні калгасаў Катэгорыя:Камандзіры партызанскіх злучэнняў, брыгад і атрадаў у гады Вялікай Айчыннай вайны