«Паліцэйская акадэмія 3: Перападрыхтоўка» () — амерыканская камедыя 1986 года рэжысёра Джэры Пэрыса. З’яўляецца трэцім фільмам з серыі «Паліцэйская акадэмія». Фільм «Паліцэйская акадэмія 2: Іх першае заданне», які быў выпушчаны годам раней, папярэднічаў гэтаму фільму, а ў 1987 годзе выйшаў наступны фільм «Паліцэйская акадэмія 4: Грамадзяне ў дазоры».

Нягледзячы на тое, што фільм атрымаў у большасці негатыўныя водгукі ад кінакрытыкаў, ён стаў першым у франшызе, які атрымаў рэйтынг PG і ўсе наступныя фільмы з серыі «Паліцэйская акадэмія» таксама мелі рэйтынг PG.

Спасылкі Police Academy 3: Back in Training на сайце Allrovi

Катэгорыя:Фільмы ЗША 1986 года Катэгорыя:Кінакамедыі 1986 года Катэгорыя:Кінакамедыі ЗША Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Паліцэйская акадэмія Катэгорыя:Фільмы кампаніі Warner Bros. Катэгорыя:Фільмы Джэры Пэрыса Катэгорыя:Фільмы, знятыя ў Таронта