Руку́ () — паясны паклон, які здзяйсняюць мусульмане падчас намаза, а таксама групы тэматычных вершаў у Каране.

Парадак здзяйснення Для здзяйснення паяснога паклону мусульмане абавязаны нахіліцца так, каб далоні дасягалі каленяў, затым затрымацца ў такім становішчы на кароткі часЧас здзяйснення руку роўны прамаўленню «» і не нахіляцца для іншай мэты, акрамя як для выканання элемента намаза.

Калі які-небудзь з вышэйпералічаных элементаў не выкананы, то такі паясны паклон лічыцца несапраўдным. Дазваляецца выконваць руку абапіраючыся на што-небудзь або пры старонняй дапамозе, толькі ў выпадках неабходнасці. Пры немагчымасці здзейсніць руку цалкам, яго робяць па магчымасці. Чалавек, які ўчыняе намаз седзячы павінен нахіліць галаву наперад так, каб яна была насупраць каленяў.

Катэгорыя:Іслам