International Championship 2014 — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 26 кастрычніка па 2 лістапада 2014 года ў міжнародным тэнісным цэнтры правінцыі Сычуань, у Чэнду, Кітай. Турнір стаў трэцім розыгрышам «International Championship», які быў заснаваны ў 2012 годзе. Пераможца турніру атрымаў £.
Пераможцам турніру стаў Рыкі Уолдэн, які выйграў тры апошнія фрэймы фінальнага матча супраць Марка Алена пры ліку 7:7 і здабыў свой трэці рэйтынгавы тытул у кар’еры. На сваім шляху да перамогі Уолдэн перайграў Лю Чэньвэя ў кваліфікацыі (6:0), Дэвіда Морыса (6:3), Чжоу Юэлуна (6:5), Джо Свэйла (6:4), Джэймі Бёрнэта ў чвэрцьфінале (6:1), Роберта Мілкінса ў паўфінальным матчы (9:2) і Марка Алена з Паўночнай Ірландыі ў фінальным паядынку (10:7). Такім чынам, Рыкі Уолдэн выйграў свой трэці тытул рэйтынгавага ўзроўню ў Кітаі і першы прафесійны тытул з жніўня 2013 года (калі ён святкаваў перамогу на турніры серыі PTC у Данкастэры). Апроч таго, перамога на «International Championship» паспрыяла ўздыму снукерыста з Англіі ў рэйтынгу на тры пазіцыі (з адзінаццатай на восьмую).
Турнір
International Championship 2014 года стаў трэцім розыгрышам турніру International Championship, які быў заснаваны ў 2012 гозе і праходзіў у горадзе Чэнду, Кітай. Розыгрыш 2014 года праходзіў у міжнародным тэнісным цэнтры правінцыі Сычуань
International Championship 2014 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера () і ўваходзіў у каляндар мэйн-туру, а таксама з'яўляўся чацвёртым рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2014/2015.
Матчы асноўнай стадыі турніру (67 паядынкаў) гуляліся за шасцю сталамі ў міжнародным тэнісным цэнтры правінцыі Сычуань, а кваліфікацыя спаборніцтва праходзіла за месяц да гэтага на арэне Метрадром у Барнслі, Англія.
Прызавыя грошы
Прызавы фонд самага прэстыжнага з кітайскіх турніраў застаўся на тым жа ўзроўні, што і ў мінулым годзе — £625,000. Першы прыз, які атрымаў пераможца спаборніцтва, склаў £125,000, як і на International Championship 2013.
Згодна з грашовай рэйтынгавай сістэмай, якая прыняла статус афіцыйнай з сезона 2014/2015, прызавыя грошы сталі эквівалентнымі рэйтынгавым ачкам. Такім чынам, рэйтынг снукерыста стаў адлюстроўваць суму прызавых грошай, якія ён зарабіў на рэйтынгавых турнірах за апошнія два гады. Аднак, у адрозненні ад падліку ачкоў у сезонах 2012/2013 і 2013/2014, калі снукерыст, які прайграваў у першым жа матчы на турніры, атрымліваў у рэйтынг колькасць ачкоў у два разы меншую за колькасць прызавых грошай, з сезона 2014/2015 снукерыст, які прайгравае ў сваім першым матчы, увогуле не атрымлівае рэйтынгавых ачкоў.
ДасягненнеПрызавыяПераможца£125,000Фіналіст£65,000Паўфіналісты£30,000Чвэрцьфіналісты£17,5001/8 фіналу£12,0001/16 фіналу£7,0001/32 фіналу£3,000Вышэйшы брэйк у асноўнай стадыі£1,000 Агульны прызавы фонд £625,000
Фармат турніру
На International Championship 2014 прыняло ўдзел 132 гульцы, з якіх 113 — удзельнікі мэйн-тура і 19 — аматары (4 — уладальнікі ўайлдкард). 128 гульцоў — усе, акрамя ўладальнікаў уалдкард, — пачалі турнір з адзінага кваліфікацыйнага раўнда ў фармаце матча на выбыванне, які праходзіў на працягу чатырох дзён з 22 па 25 верасня 2014 года (за месяц да асноўнай стадыі) на арэне Метрадром у Барнслі, Англія. Першыя 64 сеяныя снукерысты гулялі супраць астатніх удзельнікаў. Такім чынам, у асноўную стадыю выйшлі 64 гульцы. Чацвёра ўладальнікаў уайлдкард далучыліся да іх і гулялі ў папярэднім уайлдкард раўндзе супраць чацвярых выпадковых гульцоў з 32 ніжэйшых сеяных, якія прайшлі кваліфікацыю.
Такім чынам, 60 пераможцаў кваліфікацыйнага этапа, а таксама 4 пераможцы матчаў уалдкард раўнда гулялі ў асноўнай стадыі на выбыванне, пачынаючы з 1/32 фіналу. Лёсаванне турніру прадвызначала немагчымасць сустрэчы гульцоў топ-32 раней за 1/16 фіналу, гульцоў топ-16 раней за 1/8 фіналу, гульцоў топ-8 раней чвэрцьфіналаў, гульцоў з першай чацвёркі сеяных раней паўфіналу і двух першых сеяных раней фіналу International Championship. Шэсць раўндаў асноўнай стадыі (а таксама ўайлдкард раўнд) праходзілі на працягу васьмі дзён (гульні ўайлдкард раўнда і 1/32 фіналу былі расцягнутыя на два дні, а паўфінальныя паядынкі гуляліся па аднаму ў дзень) у міжнародным тэнісным цэнтры правінцыі Сычуань
Стадыя Тэрміны Кваліфікацыйны раўнд 22—25 верасня 11 6 Уайлдкард раўнд 26 кастрычніка 11 6 1/32 фіналу 26—27 кастрычніка 11 6 1/16 фіналу 28 кастрычніка 11 6 1/8 фіналу 29 кастрычніка 11 6 1/4 фіналу 30 кастрычніка 11 6 1/2 фіналу 31 кастрычніка—1 лістапада 17 9 Фінал 2 лістапада 19 10
Кваліфікацыя
Пасеў ігракоў на International Championship 2014 быў утвораны паводле афiцыйнага рэйтынгу на 15 верасня 2014 года (пасля Шанхай Мастэрс 2014 года). Першы нумар пасеву атрымаў леташні пераможца турніру Дзін Цзюньхуэй, а другі — чэмпіён свету Марк Сэлбі.
Кваліфікацыйныя матчы
Першы гулец Лік Другі гулец Першы гулец Лік Другі гулец Дзін Цзюньхуэй (1) 5:6 Ван Цзэпэн Ніл Робертсан (3) 6:5 Алекс Борг (80) Пітэр Лайнс (60) 5:6 Мічэл Ман (112) Мэцью Сэлт (47) 6:2 Алекс Пагулаян Адыт'я Мехта (48) 6:3 Джэймс Уатана Том Форд (38) 3:6 Джо Свэйл (68) Майкл Уайт (26) 6:4 Шон О'Саліван Эндру Хігінсан (32) 6:2 Крыс Уэйклін (69) Дамінік Дэйл (25) 6:3 Віні Калабрэзэ (77) Лян Вэньбо (23) 2:6 Чжоу Юэлун (96) Джэк Лісоўскі (37) 2:6 Ян Бэрнс (100) Лука Брэсэль (57) 5:6 Крыс Мелінг (92) Цаа Юйпэн (44) 4:6 Крэйг Стэдмэн (95) Дэвід Морыс (62) 6:3 Джон Эстлі (72) Грэм Дот (15) 6:1 Лі Пэйдж (88) Рыкі Уолдэн (11) 6:0 Лю Чэньвэй (98) Сцюарт Бінэм (10) 6:4 Майкл Уослі (97) Джо Пэры (14) 6:0 Крыс Норбэры (86) Робі Уільямс (58) 6:2 Ахмед Саіф (110) Майк Дан (54) 6:2 Мэцью Дэй Марк Джойс (33) 6:4 Лу Нін (106) Роры Мак-Лаўд (51) 3:6 Эндру Пэджэт (75) Раян Дэй (19) 6:5 Лю Хаацян (70) Пітэр Эбдан (29) 6:2 Дэвід Грэйс (94) Мартын Гоўлд (27) 6:4 Цаа Сіньлун (90) Мэцью Стывенс (18) 6:3 Майкл Лэслі (104) Кен Доэрці (34) 4:6 Джоэль Уолкер (105) Джэймі Бёрнэт (49) 6:0 Джон Сатан Найджэл Бонд (59) 6:1 Джо О'Конар 6:0 Хамад Міа (76) Марк Ален (8) 6:4 Ніка Элтан Джад Трамп (6) 6:0 Ян Гловер (103) Бары Хокінс (5) 6:0 Рачаёцін Ятарук (83) Шон Мёрфі (7) 6:1 Алан Тэйлар (99) Джымі Уайт (64) 6:5 Алекс Дэйвіс (71) Юй Дэлу (50) 6:3 Брэндан Сэрджэнт Джэймі Коўп (53) 3:6 Олівер Браўн Маркус Кэмбэл (45) 2:6 Бары Пінчэс (89) Марк Уільямс (21) 6:2 Скот Дональдсан (73) Роберт Мілкінс (17) 6:4 Дэніэл Уэлс Майкл Холт (20) 4:6 Сэм Бэйрд (74) Сяа Гадун (22) 6:1 Кайрэн Уілсан (63) 6:1 Рос М'юр (87) Джэрард Грын (42) 4:6 Эдэн Шараў 6:2 Стывен Холуарт (101) Альфрэд Бёрдэн (55) 4:6 Напон Саенхам (67) Марк Дэвіс (16) 6:2 Лі Уолкер (109) Стывен Магуайр (13) 6:4 Лю Чуан (107) Джон Хігінс (12) 6:2 Марка Фу (9) 6:0 Шэйн Кэсл Гэры Уілсан (61) 5:6 Лі Хан (66) Энтані Хэмілтан (43) 3:6 Ліам Хайфілд (82) Джэймі Джонс (46) 6:5 Чжан Аньда (108) Дэвід Гілберт (35) 6:1 Марк Оўэнс Курт Мэфлін (31) 6:5 Эліат Слесар (85) Марк Кінг (30) 3:6 Зак Сурэці (111) Алан Мак-Манус (24) 6:2 Майкл Джорджыу (81) Фергал О'Браен (28) 6:0 Фрэйзер Патрык (79) Энтані Мак-Гіл (39) 6:2 Эшлі Карці Цепчая Ун-Нух (56) 6:4 Эндру Норман (78) Бен Вуластан (36) 6:3 Сідні Уілсан Род Лоўлер (40) 6:4 Цянь Пэнфэй (84) Роні О'Саліван (4) 6:3 Джэймс Кэхіл (91) Марк Сэлбі (2) 4:6 Олівер Лайнс (93)
Соценныя серыі
У 64 матчах кваліфікацыйнай стадыі было выканана 29 соценных серый. Снукерысты Ван Цзэпэн, які сенсацыйна перайграў леташняга пераможцу Дзіна Цзюньхуэя, Напон Саенхам, які перамог Альфрэда Бёрдэна, і Лука Брэсэль, які ў вырашальнай партыі саступіў Крысу Мелінгу, выканалі па дзве соценныя серыі ў сваіх матчах. 61-ы сеяны турніру Гэры Уілсан у паядынку супраць Лі Хана зрабіў брэйк у 136 балаў, які быў паўтораны Пітэрам Эбданам у паядынку супраць Дэвіда Грэйса і стаў найвышэйшым на стадыі кваліфікацыі.
Ніжэй прадстаўленыя ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаны ўсе соценныя брэйкі кожнага гульца.
Гулец Усе серыі Гэры Уілсан 1 136 Пітэр Эбдан 1 136 Майкл Уайт 1 131 Бары Пінчэс 1 130 Майкл Уослі 1 129 Энтані Мак-Гіл 1 123 Ван Цзэпэн 2 120, 103 Марк Сэлбі 1 115 Ніл Робертсан 1 113 Дзін Цзюньхуэй 1 112 Брэндан Сэрджэнт 1 111 Джэк Лісоўскі 1 109 Джад Трамп 1 109 Марк Ален 1 109 Напон Саенхам 2 108, 105 Мэцью Стывенс 1 108 Лука Брэсэль 2 106, 100 Дэніэл Уэлс 1 105 Найджэл Бонд 1 104 Олівер Браўн 1 104 Кен Доэрці 1 103 Алекс Пагулаян 1 103 Кайрэн Уілсан 1 103 Джо Свэйл 1 103 Мартын Гоўлд 1 102 Дамінік Дэйл 1 101 Увогуле 29 Найвышэйшы брэйк: 136 (Гэры Уілсан, Пітэр Эбдан)
Удзельнікі
У асноўнай стадыі International Championship 2014 прынялі ўдзел 64 снукерысты, якія перамаглі ў матчах кваліфікацыйнага раўнда, а таксама 4 уладальнікі ўайлдкард.
З усіх 68 удзельнікаў 23 снукерысты гулялі на International Championship у трэці раз.
Трое аматараў здолелі прайсці кваліфікацыю да спаборніцтва: Ван Цзэпэн сенсацыйна перайграў леташняга пераможцу Дзіна Цзюньхуэя (6:5), Олівер Браўн, які ўжо прымаў удзел у розыгрышы 2013 года, перамог Джэймі Коўпа (6:3), а Эдэн Шараў здабыў сабе месца ў асноўнай стадыі, дзякуючы перамозе над Джэрардам Грынам (6:4). Апроч таго, на International Championship 2014 было яшчэ чацвёра кітайскія аматары, якія атрымалі ўайлдкард ад арганізатараў: Чжаа Сіньтун, які атрымаў гэты прывілей у трэці раз запар, Ню Чжуан, які быў уладальнікам уайлдкард у 2012 годзе, а таксама навічкі турніру Янь Бінтаа і Хуан Цзяхаа.
У 2014 годзе на International Championship патрапіў 21 дэбютант: Дэчават Пумджаенг (41), Юй Дэлу (50), Джымі Робертсан (52), Робі Уільямс (58), Найджэл Бонд (59), Дэвід Морыс (62), Лі Хан (66), Напон Саенхам (67), Сэм Бэйрд (74), Эндру Пэджэт (75), Ліам Хайфілд (82), Крыс Мелінг (92), Олівер Лайнс (93), Ян Бэрнс (100), Джоэль Уолкер (105), Мічэл Ман, Зак Сурэці, Ван Цзэпэн, Эдэн Шараў, Янь Бінтаа і Хуан Цзяхаа.
З усіх удзельнікаў першынства 2014 года толькі Джад Трамп станавіўся пераможцам International Championship, выйграўшы тытул у 2012 годзе.
Самым узроставым удзельнікам асноўнай стадыі International Championship 2014 года стаў 52-гадовы Джымі Уайт. Найджэлу Бонду падчас турніру было 48 гадоў, а Джо Свэйлу — 45.
Ніжэй прадстаўлена табліца, якая дэманструе статыстыку выступленняў удзельнікаў спаборніцтва на ўсіх папярэдніх турнірах International Championship.
Дэбютант турніру