Кры́жыкі (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Велікалуцкага сельсавета. Размешчана за 10 км на поўдзень ад Баранавіч, за 11 км ад чыгуначнай станцыі Русіно на лініі Баранавічы — Лунінец.

Гісторыя У сярэдзіне XIX стагоддзя ў Навагрудскім павеце Мінскай губерні.

З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, з 1939 года ў БССР.

З 12 кастрычніка 1940 года ў Велікалуцкім сельсавеце Навамышскага раёна Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 1957 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Да 22 сакавіка 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Лаўрынавіцкага сельсаветаРашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978)..

Насельніцтва 82 жыхары (1959) 5 двароў, 8 жыхароў (1998) 4 гаспадаркі, 5 жыхароў (2005)

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Велікалуцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна