Акмя́ны, таксама Акмяне () — горад у Акмянскім раёне Шавельскага павета Літвы, на рацэ Дабікіне. Месціцца на поўначы краіны, за 7,5 км ад чыгуначнай станцыі Акмяны (на лініі Шаўлі — Мажэйкі). Згодна з сучаснай афіцыйнай літоўскай класіфікацыяй горад належыць да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць.
Гісторыя Першы пісьмовы ўспамін пра Акмяны датуецца 1511 годам, вядомыя як двор жамойцкага старосты Станіслава Кезгайлы. Адносіліся да жамойцкага павета Вялікія Дырвяны. 14 верасня 1531 года вялікі князь Жыгімонт Стары даў дырвянскаму цівуну Яну Станкевічу-Білевічу прывілей на заснаванне ў Акмянах мястэчка з правам праводзіць таргі і трымаць корчмы. У 1596 годзе каралева Ганна Ягелонка заснавала ў Акмянах драўляны касцёл са школай. Да 1717 года былі цэнтрам нягродавага староства.
thumb|150px|злева|Гарадскі герб з каралеўскага прывілея (1792)
13 чэрвеня 1792 года атрымалі магдэбургскае права. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года апынуліся ў складзе Расійскай імперыі.
У найноўшай гісторыі Акмяны атрымалі вядомасць пасля таго, як тут выявілі вялікія радовішчы вапняку і гліны. У 1947 годзе ў Акмянах пачалося будаўніцтва найбуйнешага цэментавага комплексу ў прыбалтыйскіх рэспубліках СССР.
У 1950—1962 гадах цэнтр Акмянскага раёна (пазней цэнтр быў перанесены ў Наўёйі Акмяне).
Насельніцтва 1736 год — 16 чал. 1859 год — 790 чал. 1897 год — 1501 чал. 1923 год — 1453 чал. 1968 год — 2,4 тыс. чал.Акмяне // 1990 год — 3,6 тыс. чал.Акмяне //
Славутасці Касцёл Святога Крыжа (1912)
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі