Малы́я Лу́кі (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Велікалуцкага сельсавета. Размешчана за 15 км на поўдзень ад Баранавічаў, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Русіно на лініі Баранавічы — Лунінец.

Гісторыя У 1884 годзе ў Ястрамбельскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.

З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Ястрамбельскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Велікалуцкага сельсавета Навамышскага раёна Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 7 ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах загінулі 27 аднавяскоўцаў.

Насельніцтва 27 двароў (1884) 76 двароў, 458 жыхароў (1897) 96 двароў, 542 жыхары (1909) 61 дом, 337 жыхароў (1921) 626 жыхароў (1939) 417 жыхароў (1959) 290 жыхароў (1970) 66 двароў, 110 жыхароў (1998) 58 гаспадарак, 83 жыхары (2005)

Вядомыя асобы Леанід Міхайлавіч Сушчэня (1929—2015) — беларускі заолаг.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Велікалуцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна