Ша́кі, таксама Шаке́й () — горад на поўдні Літвы, за 65 на захад ад Коўні. Недалёка ад горада цячэ рака Шашупа. Адміністрацыйны цэнтр Шацкага раёна Мар’ямпольскага павета. Шакі адносяцца да этнаграфічнага рэгіёну Судовія.
Гісторыя Упершыню Шакі згадваюцца ў 1599 годзе. У 1719 годзе тут быў пабудаваны касцёл, а ў 1805 годзе — пратэстанцкая кірха. Магдэбургскае права Шакі атрымалі ў 1776 годзе. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года Шакі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі.
З 1918 года ў складзе Літвы. З 1940 года ў складзе Літоўскай ССР. Практычна ўвесь горад быў зруйнаваны падчас Другой сусветнай вайны. З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.
Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі