Кашада́ры, таксама Кайшадорыс () — горад у Цэнтральнай Літве, у Ковенскім павеце. Адміністрацыйны цэнтр Кашадарскага раёна. Размешчаны паміж Вільняй і Коўнам. Праз Кашадары цячэ Нёман і Вілія. Кашадары адносяцца да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштота.

Назва Першая згадка — у 1590 годзе, у форме «Кошейдарова». Рэдкая на Літве назва татарска-арабскага паходжання.

У 1565 і 1567 годах у спісе Троцкай харугвы войска Вялікага Княства Літоўскага згадваецца татарын Хайшадар Мамулевіч, ад якога пайшоў род Хайшадаравічаў. У тым жа спісе 1567 года згадваецца і Ісуп Хашайдаравіч. Праз стагоддзе Хайшадараў унук Яхія, сын Мустафы, згадваецца ў 1670 года як уласнік маёнтка Вердасава, побач з Кайшадарам. Пазней, як мяркуецца, Хашайдаравічы эмігравалі ў Турцыю.

У пісьмовых крыніцах фіксавалася Кошейдарова (1590), Кошедары (1895), Kaszedary (1795), Kayszedary (1826). Сярод літоўцаў панавала назоўная форма Kaišiadorys (запісы 1935, 1936 г.). З увагі на імя Хайшадар першаснай мяркуецца форма з «Кайш-» (у літоўскім маўленні Х- > К-). Форма «Кашадары» ёсць вынікам манафтангізацыі (знікнення дыфтонгу -аі-)Laimutis Bilkus. Dėl miesto vardo Kaišiadorys kilmės. Acta Linguistica Lithuanica, T. XLVII. Vilnius, 2002. С. 1-7..

Ёсць літоўская народная этымалогія, ад kаšė «кош» (славізм) і daryti «рабіць, варыць» (той, хто робіць кашы)A. Vanagas. Lietuvos miestų vardai. Vilnius, 2004. С. 78-80..

Гісторыя

Упершыню паселішча згадваецца ў 1590 годзе. У першай палове ХІХ стагоддзя маёнтак Кашадары належаў сям’і Ромераў. У 1860-х гадах маёнтак перайшоў да ўрача Ромераў — Яцакевіча. У 1866 годзе тут жыло 29 жыхароў. Развіццё паселішча атрымала пасля пабудовы чыгуначнай станцыі на лініі Вільня — Коўна. Потым тут прайшла лінія на Шаўлі.

У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Кашадары занялі войскі Германскай імперыі. З 1918 года ў складзе незалежнай Літвы. З 1940 года ў складзе Літоўскай ССР.

З 1941 да 1944 года Кашадары былі акупаваны нямецкімі войскамі* The murder of the Jews of Kaišiadorys  — Яд Вашэм. (англ.).

Насельніцтва

Гарады-пабрацімы

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі