Дэлавэр () — рака на ўсходзе ЗША. Даўжыня 579 км, плошча басейна 36,5 тыс.км². Пачынаецца ў Апалачах, цячэ па плато Підмант і Прыатлантычнай нізіне, упадае ў заліў Дэлавэр Атлантычнага акіяна, утварае эстуарый. Сярэдні гадавы расход вады 350 м³/с. Веснавое разводдзе, паводкі ў астатні час года. Суднаходная да г. Трэнтан, да г. Істан суднаходства па канале. Прылівы падымаюцца па рацэ на 210 км. На Дэлавэры — гарады Істан, Трэнтан, Філадэльфія, Уілмінгтан.
Літаратура
Катэгорыя:Рэкі Пенсільваніі Катэгорыя:Рэкі штата Нью-Ёрк Катэгорыя:Рэкі Дэлавэра Катэгорыя:Рэкі Нью-Джэрсі