Заліў Дэлавэр () — заліў Атлантычнага акіяна каля берагоў ЗША. Даўжыня 80 км, шырыня ўваходу 18,5 км, у сярэдняй частцы каля 40 км. Плошча заліва 2030 км². Замярзае ў суровыя зімы. Па дне заліва пракладзены суднаходны канал (глыбіня 11,8 метраў) да вусця ракі Дэлавэр, у раёне якога размяшчаюцца гарады Філадэльфія, Чэстэр.

Літаратура

Катэгорыя:Залівы ЗША Катэгорыя:Залівы Атлантычнага акіяна Катэгорыя:Геаграфія Дэлавэра Катэгорыя:Геаграфія Нью-Джэрсі