Пакро́я, таксама Пакруойіс () — горад у паўночнай Літве на рацэ Кроя. Недалёка ад горада на рацэ стаіць дамба. Адміністрацыйны цэнтр Пакройскага раёна Шавельскага павета. Размешчана за 36 км ад Шаўляў. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштайція. Праз горад праходзіць чыгунка Паланга — Дзвінск.
Гісторыя Упершыню паселішча згадваецца ў 1531 годзе, калі яно належала Мартыновічам. Потым Пакрой пераходзіў да Сясіцкіх, Забелаў, Мунстэраў. У канцы XVIII стагоддзя ўладарамі Пакроя сталі бароны фон Ропы, якія валодалі ім да 1940 года. Пакрой вядомы тым, што тут у ХІХ стагоддзі працаваў настаўнікам французскі падарожнік і навуковец Фрэдэрык Дзюбуа дэ Манперэ.
Статус горада Пакрое атрымаў у 1950 годзе.
Насельніцтва
Славутасці
Сядзіба фон Ропаў (пачатак XIX стагоддзя). Сабор Святога Яна Хрысціцеля (пабудаваны ў 1887 годзе). Драўляная сінагога (1801). Занесена ў Рэестр культурных каштоўнасцяў Літвы. У паваенны час у будынку дзейнічаў кінатэатр, пазней там абсталёўвалі склад. У апошні час гэты будынак не эксплуатаваўся. У маі 2003 года моцна пацярпела ад пажаруМегапартал хрысціянскіх рэсурсаў Пакруойская сінагога . Англійскі парк уздоўж ракі Круоя. Арачны мост над ракой Круоя. Пабудаваны ў 1819 годзе. Адлюстраваны на гербе горада.
Спорт ФК Пакруойіс — футбольны клуб.
Гарады-пабрацімы Марыестад, Швецыя
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі