Фарга () — горад у ЗША, найбуйнейшы горад штата Паўночная Дакота і адміністрацыйны цэнтр акругі Кас. 105 549 жыхароў (2010). Заснаваны ў 1871 годзе. На тэрыторыі, дзе цяпер размешчаны горад, у 1870-1880-х гадах была прыстань для параходаў. Першапачаткова горад называўся Сэнтралія, але пазней быў перайменаваны ў гонар Уільяма Фарга, дырэктара Northern Pacific Railway, з прыходам якой і пачалося развіццё горада.
Галерэя
Клімат
Спасылкі
Афіцыйны сайт горада
Катэгорыя:Гарады Паўночнай Дакоты