ДукштыНазва паводле карты да артыкула , таксама Дукштас () — горад у Літве, непадалёк ад возера Дукшты (Дукштас). Цэнтр сянюніі Ігналінскага раёна Уцянскага павета.
Размешчаны за 27 км ад Ігналіны; чыгуначная станцыя на лініі Вільня — Дзвінск. Аўтамабільныя дарогі на Ігналіну, Вісагінас, Езяросы.
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае Упершыню Дукшты згадваюцца ў XVI стагоддзі як уладанне Гедройцаў у Браслаўскім павеце Віленскага ваяводства. У 1573 годзе мясцовасць перайшла да Рудамінаў-Дусяцкіх.
У 1647 годзе Дарота з Гедройцаў фундавала ў Дукштах каталіцкую капліцу. У 1772 годзе манахі-піяры збудавалі тут касцёл, неўзабаве пераўтвораны на парафіяльны. У другой палове XVIII стагоддзя мястэчка Дукшты ў Браслаўскім павеце, цэнтр маёнтка С. 222..
Пад уладай Расійскай імперыі У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года Дукшты апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце. У 1813 годзе мясцовасць перайшла да Бяганскіх і Даўгілаў. У 1835 годзе тут жыў Ян Рустэм, пахаваны на мясцовых могілках. У 1862 годзе адкрылася станцыя Дукшты на чыгунцы Санкт-Пецярбург — Варшава. У 1901 годзе маёнтак перайшоў да Занаў.
Найноўшы час У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Дукшты занялі войскі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. На зыходзе польска-савецкай вайны ў 1920 годзе Дукшты апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы.
З 1922 года ў складзе Польшчы, дзе сталі цэнтрам гміны Свянцянскага павета Віленскага ваяводства, у беларускай гістарыяграфіі землі вядомы як Заходняя Беларусь. У другой палове верасня 1939 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй. 10 кастрычніка 1939 года тэрыторыя перададзена Літве.
З 1940 года ў складзе Літоўскай ССР. У 1941—1944 гадах пад акупацыяй Германіі.
28 снежня 1956 года атрымаў статус горада. З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1866 год — 73 чал. XX стагоддзе: 1914 год — 726 чал.; 1921 год — 1076 чал.; 1959 год — 1968 чал.; 1970 год — 1444 чал.; 1974 год — 1500 чал.; 1979 год — 1633 чал.; 1985 год — 1600 чал.; 1989 год — 1193 чал.
Нацыянальны склад Паводле даных перапісу 2021 года, нацыянальны склад горада быў наступным:
+ Нацыянальны склад Дукштаў (2021) Нацыянальнасць Колькасць (чал.) Доля (%) Усяго 732 100,00 Літоўцы 513 70,08 Рускія 99 13,52 Палякі 76 10,38 Беларусы 20 2,73 Украінцы 4 0,55 Іншыя 6 0,82 Не ўказалі 9 1,23
Славутасці
Касцёл Святога Станіслава Косткі (1936) Сядзіба Бяганскіх (1820) Царква Прасвятой Тройцы (1871)
Вядомыя асобы Тамаш Зан (1902—1989) — польскі ваенны дзеяч. Юры Туронак (нар. 1929) — беларускі гісторык.
Крыніцы
Літаратура
Dūkštas. Lietuviškoji tarybinė enciklopedija, III t. Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 1978. T.III: Demokratinis-Garibaldžio, 189 psl. Dūkštas. Mažoji lietuviškoji tarybinė enciklopedija, T. 1 (A-J). Vilnius, Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1966, 441 psl. Dūkštas. Mūsų Lietuva, T. 1. — Bostonas: Lietuvių enciklopedijos leidykla, 1964. — 631 psl.
Спасылкі
Катэгорыя:Гедройцы Катэгорыя:Рудаміны-Дусяцкія