Яганішкелі, таксама Ёнішкеліс () — горад у паўночнай Літве, на рацэ Мажупя. Уваходзіць у склад Пасвальскага раёна Панявежскага павета. Месціцца за 17 км ад Пасваля. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштота.
Гісторыя У гістарычных крыніцах упершыню Яганішкелі згадваюцца ў 1685 годзе. У 1736 годзе Яганішкелі атрымалі гарадскія правы. З XVII стагоддзя да Другой сусветнай вайны маёнтак Яганішкелі належаў сям’і Карпаў. Яны стварылі тут буйны архіў, які, аднак, быў разрабаваны у час Першай сусветнай вайны. У 1894 годзе ў маёнтку Карпаў працаваў эканомам Габрыэль Ландсбергіс-Жэмкалніс, літоўскі драматург і дзед Вітаўтаса Ландсбергіса.
З 1918 года ў складзе Літвы.
28 лютага 2005 года Ёнішкеліс атрымаў гербГеральдика.ру.
Насельніцтва
Славутасці
Касцёл
Рэзідэнцыя Карпаў (18 будынкаў), адзін з найбуйнешых і найлепш захаваных помнікаў архітэктуры XVIII стагоддзя ў Літве. Яна была пабудавана ў 1763 годзе. Пасля Другой сусветнай вайны тут была сярэдняя школа, цяпер гэта прыватная ўласнасць. Пабудовы акружаныя паркам. Да парку прымыкае рака Мажупя, а да рэзідэнцыі вядзе ліпавая алея.
Вядомыя асобы Іван Іванавіч Гольц-Мілер — расійскі паэт-рэвалюцыянер
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі