ЗАЗ-1102 «Таўрыя» — пярэднепрывадны мікралітражны аўтамабіль з кузавам трохдзверны «хэтчбек», які вырабляўся Запорожскім аўтамабільным заводам з 1987 па 2007 год.

Аўтамабіль стаў асновай для цэлага шэрагу аўтамабіляў, якія з'яўляліся як мадыфікацыяй базавай мадэлі (больш за 40 разнастайных варыянтаў), так і самастойнымі мадэлямі на яе платформе: ЗАЗ-1103 «Славута», ЗАЗ-1105 «Дана» і камерцыйны пікап ЗАЗ-11055 «Pick-Up».

У 2007 годзе вытворчасць ЗАЗ-1102 была спынена, а вытворчасць ЗАЗ-1103 «Славута» і ЗАЗ-11055 «Pick-Up» працягвалася да студзеня 2011 года.

Гісторыя Распрацоўка Яшчэ пад канец 60-х гадоў у КБ завода «Камунар» у ініцыятыўным парадку пачало распрацоўку пярэднепрываднага аўтамабіля малога класу пад назвай «Перспектыва» для замены «Запарожца» ЗАЗ-968, выкарыстоўваючы распрацоўкі НАМІ (НАМІ-0132), а пазней ВАЗа (ВАЗ-ЗЭ1101).

У сямідзясятыя гады было створана некалькі эксперыментальных мадэляў з кузавамі «хэтчбек» і «двухдзверны седан». Аднак афіцыйнае тэхнічнае заданне на распрацоўку ад Мінаўтапрама СССР было атрымана толькі ў 1978 годзе.

Пасля зборкі першай доследнай партыі і пачатку працэсу даводкі, Мінаўтапрам кардынальна змяніў тэхнічнае заданне, прымусіўшы завадское КБ перапраектаваць аўтамабіль з аглядкай на Ford Fiesta ўзору 1976 года. Пры гэтым адначасова канструктарам ставілася мэта пераўзысці «Фіесту» па характарыстыках. Прыкладна тое ж самае адбылося ў тыя гады на АЗЛК, які пад ціскам Мінаўтапрама быў прымушаны праектаваць прынцыпова новую пярэднепрывадную платформу — будучы «Масквіч-2141» — нягледзячы на наяўнасць прататыпа С-3, які ўжо знаходзіўся на перадсерыйнай стадыі.

Заданне на распрацоўку і надалей працягвала змяняцца — Мінаўтапрам выстаўляў усё новыя патрабаванні па пераўзыходу шэрагу разнастайных замежных «малалітражак» тых гадоў: «Фіат-Уна», «Осцін-Метро» і іншых. Гэта, сумесна з недахопам фінансавання, якое да сярэдзіны васьмідзясятых ішло пераважна на асваенне новых пярэднепрывадных мадэляў Волжскага завода, прывяло да празмернага зацягвання ўкаранення аўтамабіля ў вытворчасць.

Новай машыне вырашылі даць і новую назву. Для гэтага ў канцы 1985 года ў мясцовых газетах «Индустриальное Запорожье» і «Комунаровець» быў абвешчаны конкурс. Сярод прапанаваных чытачамі былі «Хорціца», «Днепр», «Славуціч», «Січ» і інш. Журы аддало перавагу назве «Таўрыя»Как легендарный ЗАЗ-1102 получил название Таврия // autocentre.ua .

1987—1998

Першыя серыйныя «Таўрыі» сышлі з канвеера 18 лістапада 1987 года, кошт аўтамабіля склаў 5100 рублёўНовы «Запарожац» на канвееры // «Известия», № 323 (22130) ад 19 лістапада 1987. ст.1. Адначасова са стандартным варыянтам, была распачата вытворчасць ЗАЗ-1102 у камплектацыі «люкс», якая адрознівалася павялічанай да 155 км/г максімальнай хуткасцю (замест 145 км/г у стандартным варыянце), устаноўкай магнітолы, двухкамернага карбюратара тыпу «солекс» (замест аднакамернага) і афарбоўкай кузава металізаванай эмаллю; пры гэтым кошт ЗАЗ-1102 у камплектацыі «люкс» складаў 5300 рублёўЕ. Шэсцінскі. Новы «Запарожац» // «Известия», № 176 (21983) ад 25 чэрвеня 1987. ст.6.

Аўтамабілі ў палепшанай камплектацыі з індэксам ЗАЗ-110206 пачалі выпускацца ў першым квартале 1990 года. Гэтая версія адрознівалася ад базавай ЗАЗ-1102 палепшанай абіўкай салона, новым абліцоўваннем радыятара і фарамі з нахільным рассейвальнікам, устаноўленым у адной плоскасці з рашоткай радыятара, а таксама молдынгамі на бакавінах і паўторнікамі паваротнікаў у вуглах пярэдніх крылаў. Задняе шкло атрымала электрычнае абаграванне, ачышчальнік і абмывальнік. Цана машыны складала 5429 рублёўСемь врагов Таврии: почему украинский хэтчбек так и не стал бестселлером // kolesa.ru .

У 1991 годзе адбыўся першы рэстайлінг аўтамабіля: змянілася форма пярэдніх крылаў і элементаў салону, была спроба перайсці з дарагой чэхаславацкай оптыкі на даступную айчынную. Наступным годам вырабніцтва працягвалася з пераменным поспехам: адбілася крызісная сітуацыя ва Украіне і нізкая якасць камплектуючых.

Вытворчасць аўтамабіляў Таўрыя ў 1987–1997 гг. (адз.)ЗАЗ 1102 Таўрыя: Рыскі да знаёмага партрэту

1987 1988 1989 1990 1991

«Таўрыя Нова» thumb|Таўрыя Нова на ўкраінскай паштовай марцы (1999) У 1998 годзе, з прыходам карэйскіх інвестараў, пачынаецца выраб аўтамабіля Таўрыя Нова — удасканаленай мадыфікацыі Таўрыі.

Кузаў быў узмоцнены за кошт павелічэння таўшчыні верхняй вонкавай і ніжняй унутранай панэлі перадка, ланжэронаў пырскавікоў, папярочкаў і ланжэронаў пярэдняй часткі падлогі, увядзення дадаковых кропак зваркі, узмацняльнікаў пярэдніх стоек і праёмаў дзвярэй. Аўтамабіль таксама быў зменены знешне і ў салоне. Спераду ўсталёўвалася іншае абліцоўванне радыятара з новым гандлёвым знакам. У салоне сядзенні займелі новую тканую абіўку і ўдасканаленую панэль прыладаў.

Кіраўніцтва завода некалькі разоў (у 2006 і 2007 гады) заяўляла аб хуткім зняцці мадэлі з вытворчасці. Масавы выпуск мадэлі ЗАЗ-1102 «Таўрыя» з кузавам хэтчбэк быў спынены ў 2007 годзе, хоць асобныя экзэмпляры вырабляліся да восені 2009 года.

<center> {|class="wikitable" !Вытворчасць аўтамабіляў Таўрыя ў 1998–2007 гг. (адз.)

1999 2000 2002 2003 2005 2006 2007 |} </center>

Пад канец студзеня 2011 года з канвеера сышоў апошні аўтамабіль мадэлі ЗАЗ-1103 «Славута», які быў прададзены з інтэрнэт-аўкцыёна 11 лютага 2011 года за 47 020 грн. Прамым нашчадкам «Славуты» на канвееры стаў ZAZ Forza.

Мадэльны шэраг Камплектацыі thumb|ЗАЗ-1102 з правым рулём +Адпаведнасць камерцыйных назваў завадскім індэксам мадэляў Назва ў гандлёвай сетцыЗаводскі (канструктарскі) індэкс мадэлі«База»110206 0000010 32«Стандарт» (для Украіны)110206 0000010 33«Стандарт»110206 0000010 35«Стандарт» рух. 1,1 л (СРВТ)110206 0000010 40«Стандарт» рух. 1,1 л (СРВТ) без патрабаванняў таксічнасці110206 0000010 43«Стандарт» рух. 1,2 л110207 0000010«Стандарт» рух. 1,2 л (для Расіі)110207 0000010 01«Стандарт» 1,2 л з ГБА110207 0000010 70«Люкс»110216 0000010 35«Люкс» сістэма «Siemens» патрабаванні Еўра110216 0000010 40«Люкс» рух. 1,1 л (СРВТ) без патрабаванняў таксічнасці110216 0000010 41«Люкс» рух. 1,2 л110217 0000010«Люкс» рух. 1,2 л правабаковы руль110217 0000010 36«Люкс» рух. 1,2 л з ГБА110217 0000010 75«Люкс» рух. 1,3 л110218 0000010«Люкс» рух. 1,3 л (СРВТ)110218 0000010 40«Люкс» рух. 1,3 л (СРВТ) без патрабаванняў таксічнасці110218 0000010 41«Цюнінг Люкс» рух. 1,3 л (СРВТ) без патрабаванняў таксічнасці110218 0000010 48Фургон грузапасажырскі11024 00000010Фургон грузапасаж. рух. 1,2 л110247 0000010Фургон грузапасаж. рух. 1,2 л правабаковы руль110247 0000010 36Фургон грузавы110260 0000010Фургон грузавы (для Сірыі)110260 0000010 30Фургон грузавы, рух. 1,2 л.1102670 000010Фургон грузавы, рух. 1,2 л. правабаковы руль110267 0000010 36Для інвалідаў110270 0000010Для інвалідаў110280 0000010Для інвалідаў110280 0000010 01Для інвалідаў110290 0000010

ЗАЗ-110240, ЗАЗ-110260 thumb|left|200px|ЗАЗ-110240ЗАЗ-11024 — мадыфікацыя з павялічаным аб'ёмам багажніка. Для павелічэння аб'ёма замест звычайных задніх дзвярэй былі ўжытыя новыя, якія надавалі хэтчбеку форму ўніверсала.

Фургон на базе гэтай мадыфікацыі меў пазначэнне ЗАЗ-11026. Яе кузаў быў пазбаўлены вокнаў у задняй частцы кузава, унутры адсутнічала задняя канапа замест якой утворана грузавая пляцоўка.

Самастойныя мадэлі ЗАЗ-1103 «Славута» thumb|ЗАЗ-1103 СлавутаЗАЗ-1103 «Славута» — легкавы пярэднепрывадны аўтамабіль  В-класа з кузавам тыпу ліфтбэк. Кузаў ЗАЗ-1103 закрыты, цэльнаметалічны, апорнага тыпу, так званы ліфтбэк: аўтамабіль мае 5 дзвярэй, заднія дзверы багажнага адсеку адчыняюцца разам з заднім шклом. Пярэдні і задні бамперы пластыкавыя і афарбованы ў колер кузава.

Вырабляўся на Запарожскім аўтамабілебудаўнічым заводзе з 1999 па 2011 год.

ЗАЗ-1105 «Дана» thumb|ЗАЗ-1105 ДанаЗАЗ-1105 «Дана» мае пяцідзверны кузаў універсал, які адрозневаецца ад кузава ЗАЗ-110206 ці ЗАЗ-110216 змененай знешняй формай бакавіны, панэлі капоту, пярэдняга і задняга бампераў, падоўжаным "дахам", новай крышкай задку і заднімі ліхтарамі.

У параўнанні з «Таўрыяй» у «Даны» была палепшана аэрадынаміка кузава (Cx = 0,37 супраць 0,39 в «Таўрыі»). Стандартный салон камплектацыі — «Таўрыя-люкс». Грузападымальнасць — 200 кг (з пяццю пасажырамі).

Вырабляўся з 1994 па 1997 год.

ЗАЗ-11055 «Pick-Up» thumb|left|ЗАЗ-110550 thumb|ЗАЗ-11055840 «Pick-Up»ЗАЗ-110550 «Pick-Up» уяўляе сабой камерцыйную развазную мадыфікацыю. Кабіна кіроўцы размежавана з грузавой платформай перагародкай са шклом. Задні борт зроблены адкідным. Пад заказ грузавая платформа магла быць абсталявана мяккім альбо жорсткім пластыкавым верхам, фактычна пераўтвараўшым аўтамабіль у фургон з карысным аб'ёмам грузавога адсеку да 2,5 м³.

Вырабляўся ў 1992—2014 гадах.

Канструкцыя Дзверы маюць замкі з вілачным ротарам і загваздкавым фіксатарам на кузаве. Багажныя дзверы маюць вонкавы замок, адкідваюцца ўверх на ўнутраных завесах і ўтрымліваюцца ў адчыненым палажэнні двума газанапоўненымі тэлескапічнымі ўпорамі.

Сістэма змазкі камбінаваная — пад ціскам змазваюцца падшыпнікі каленчатага і размеркавальнага валаў, восі каромыслаў; распыленнем масла — цыліндры і механізм газаразмеркавання. Шасцяроністая масляная помпа з шасцернямі ўнутранага зачаплення, маслапрыймальнікам і рэдукцыйным клапанам размешчаны на пярэднім торцы блока цыліндраў, прыводзіцца ў рух ад каленчатага вала.

Сістэма сілкавання Карбюратар эмульсійнага тыпу, двухкамерны з падальным патокам і збалансаванай паплаўковай камерай, аўтаномнай сістэмай халастога ходу, сеткаватым фільтрам на ўваходзе паліва. Паветраачышчальнік са зменным фільтравальным элементам. Паліўная помпа дыяфрагменыя, з сеткаватым фільтрам і рычагом ручной падпампоўкі паліва.

Сістэма вентыляцыі картэра замкнёная праз паветраачышчальнік і карбюратар.

Сістэма астуджэння вадкасная, закрытага тыпу, з напаўпразрыстым пашыральным бачком, запоўненая спецыяльнай незамярзальнай вадкасцю ТАСОЛ-А40М або ТАСОЛ-А65М. Тэрмастат з цвёрдым напаўняльнікам ТС103-06. Пачатак адкрыцця клапана пры 87 ± 2 °C; поўнае адкрыццё пры 102 °C Фучаджы К. С., Струк Н. Н. Аўтамабіль ЗАЗ-1102 Таўрыя.-Масква.:Транспорт.1991 . Помпа цэнтрабежная, прыводзіцца плосказубістым рамянём ад каленчатага валу. Электравентылятар радыятара сістэмы астуджэння рухавіка замацаваны ў кажуху радыятара, уключаецца аўтаматычна термавыключальнікам, які знаходзіцца ў правым бачку радыятара.

Сістэма запальвання батарэйная, намінальная напруга 12 вольт, бескантактная; мае датчык-размеркавальнік тыпу 5308.3706 або 5301.3706 з датчыкам Хола, цэнтрабежным і вакуумным рэгулятарам апярэджання запальвання з прывадам ад размеркавальнага валу, камутатар тыпу 3620.3734 і катушка запальвання тыпу 27.3705 Свечы запальвання А17ДВ-10 або А17ДВР з разьбой М14 × 1,25-6Е даўжынёй разьбы 18 мм. Пачатковая ўстаноўка вугла апярэджання запальвання (5° да ВМК ходу сціску) усталёўваецца па пазнаках на шківе каленчатага валу і ахоўнай накрыўкі прывада механізму газаразмеркавання.

Сістэма выпуску газаў настроеная, з рэзанатарам і глушыльнікам. Выхлапны патрубак размешчаны ззаду, злева.

Счапленне аднадыскавае, сухое, з дыяфрагменай націскной спружынай. Прывад уключэння счаплення механічны, тросавы.

Каробка перадач механічная, двухвальная, троххадавая з пяццю перадачамі наперад і адной назад, усе шасцярні (акрамя шасцярэнек задняга ходу) касазубыя з сінхранізатарамі. Пераключэнне перадач - дыстанцыйнае, рычагом і механізмам, усталяваным у тунэлі падлогі кузава.

Перадатачныя лікі: Перадача Значэнне Першая 3,454 Другая 2,056 Трэцяя 1,333 Чацвёртая 0,969 Пятая 0,828 Задні ход 3,358

Галоўная перадача цыліндрычная, касазубая. Перадатачны лік — 3,875.

Дыферэнцыял канічны, з двума сатэлітамі.

Прывад колаў валы з шарнірамі роўных вуглавых хуткасцяў. Левы вал карацей, чым правы.

Пярэдняя падвеска незалежная, тыпу «хісткаючаяся свечка» з цыліндрычнымі спружынамі і тэлескапічнымі амартызацыйнымі стойкамі двухбаковага дзеяння.

Задняя падвеска паўнезалежная з папярочнай бэлькай, цыліндрычнымі спружынамі з гідраўлічнымі тэлескапічнымі амартызатарамі двухбаковага дзеяння.

Рулявое кіраванне