Туры́. Сустракаецца таксама варыянт Турэ́, Ту́рскае, н. (, ) — вёска ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці, на левым беразе ракі Гарынь. Уваходзіць у склад Харомскага сельсавета. Размешчаны на захад ад Давыд-Гарадка і шашы , на поўдзень ад Хорска.

Гісторыя У летапісных крыніцах Туры вядомы з XVI стагоддзя. 8 чэрвеня 2010 года споўніўся 491 год ад заснавання вёскі Туры. Засяленне гэтай мясцовасці пачалося з узвышша каля рэчкі Туранка, якая пачыналася з ракі Гарынь і ўпадала ў яе ж з паўночнага боку ад Давыд-Гарадка. Забудоўвалася вёска з абодвух бакоў вуліцы працягласцю каля 0,5 км. Гэтая вуліца ў наш час мае назву «17 верасня». Продкі жыхароў Туроў паходзілі з Літвы і паўночнай Русі. У XVI—XVIII стагоддзях вёска ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. З 1793 года — у складзе Расійскай імперыі.

З 1921 года ў складзе Польшчы. З 1939 года ў складзе Беларускай ССР.

Славутасці

Капліца на могілках

Вядомыя асобы Н. Ф. Бакунец (1945 —) — Герой Сацыялістычнай Працы

Спасылкі

Туры на Radzima.org

Катэгорыя:Харомскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Столінскага раёна