Ваенны гарадок Печы горада Барысава, большы вядомы як проста Печы — раён Барысава, дзе жывуць афіцэры беларускай арміі і знаходзяцца казармы 72-га аб’яднанага вучэбнага цэнтра (АВЦ) Узброеных сіл Беларусі. Пад імем «Печы» могуць мець на ўвазе, як увесь ваенны гарадок (у тым ліку жылыя дамы, грамадзянскую інфраструктуру і сярэднюю школу), так і ўласна АВЦ-72. У розны час Печы былі закрытым і адкрытым ваенным гарадком. У цяперашні час яго існаванне як ваеннага гарадка ўмоўнае, бо практычна ўся інфраструктура перададзена на баланс горада Барысава.

Практычна ўсе шматкватэрныя дамы гэтага месца адносяцца да адной вуліцы — гвардыі сяржанта Сярэбрэнікава — і хаатычна раскіданы па тэрыторыі гарадка, а прыватны сектар адносіцца да вул. Падлеснай. Аднак на тэрыторыі Пячэй ёсць вуліцы братоў Вайнрубаў і Тухачэўскага. На 2014 год колькасць дамоў па вул. Сярэбрэнікава павялічылася да 45. Пэўны час тэрыторыя ваеннага гарадка была закрытым аб’ектам аб чым сведчыць наяўнасць бетоннага плоту і кантрольна-прапускных пунктаў (якія зараз не дзейнічаюць) вакол яго тэрыторыі.

Назва Фіксавалася ашмянскае прозвішча Печhttps://geneteka.genealodzy.pl/index.php?op=gt&lang=pol&bdm=S&w=22br&rid=3343&search_lastname=piecz&search_name=&search_lastname2=&search_name2=&from_date=&to_date=&exac=1. З Індуры было Печэйкаhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QS7-89D3-99PJ?i=730&cat=2325238, са Шчучына Печоўскі, з-пад Шчучына (Жалудок) Печэўскіhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-C9BC-CQQT-K?i=770&cat=2325345https://kolekcijos.biblioteka.vu.lt/objects/990004131831008452#00208. Недалёка Ашмянаў была вёска Пячоўшчына (пазначаецца на польскай карце 1933 г. ля Люташы). Ёсць літоўскае Pečaitis, латышскія Pečs, Pēčshttps://pavardes.lki.lt/?pv=acb852e937ff5b14d5718a991272ada5https://uzvardi.lv/surname/658057.

Гісторыя Прыкладна ў 1928—1929 гадах у лесе недалёк ад цяперашніх Пячэй, дакладней у раёне Зялёнага гарадка, з’явіліся першыя вайсковыя часткі Чырвонай Арміі. На беразе ракі Пліса стаяла вёска Печы (цяпер ад яе засталіся толькі падмуркі хат). Ад назвы вёскі ўзнікла паштовае аддзяленне, якім карысталіся вайскоўцы — «п/а Печы».

У 1934—1936 гадах вялася забудова пад патрэбы ваенных і членаў іх сямей пераехаўшай сюды 19-й кавалерыйскай дывізіі. На вул. Сярэбрэнікава ёсць некалькі дамоў з пазначанымі гадамі забудовы: 1934, 1935 і 1936. У 1936 годзе была заснавана школа (цяпер № 7 г. Барысава).

Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР 19-я дывізія была пераведзена ў Заходнюю Беларусь. Загадам Наркама абароны № 0195 ад 24.08.1940 г. Мінскае кавалерыйскае вучылішча перайменавана ў Барысаўскае кавалерыйскае вучылішча. 17 верасня 1940 года, згодна з загадам ЗахАВА № 11700 ад 05.08.1940 г. вучылішча пераведзена ў Нова-Барысаў, у ваенны гарадок Печы. З 14.02.1941 года згодна з загадам НКА № 060 вучылішча перафармавана ў бранятанкаваеБорисовское кавалерийское училище // Сайт «РККА»(начальнікі: генерал-маёр В. Т. Обухаў, з 1941 года — генерал Сусайкоў).

Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў ліпені 1941 года выкладчыкі і навучэнцы вучылішча тры дні абаранялі падыход да Барысава, і потым адступілі на ўсход. У час нямецкай акупацыі на тэрыторыі ваеннага гарадка стаяў моцны нямецкі гарнізон і дзейнічала школа абвера «Сатурн», якая рыхтавала дыверсантаў для савецкага тыла.

Пасля вайны, у 1945—1947 гадах у Пячах стаяла стралковая дывізія генерала Хрусталёва. Многія будынкі былі ў руінах і афіцэры жылі ў вывезеных з Германіі часовых бараках. У 1947—1950 гадах Печынскі гарнізон прымаў удзел у барацьбе з бандытызмам у Барысаве і яго ваколіцахА. Тисецкий. Ликвидация по-борисовски (Блог Bramaby) Таксама апублікавана ў часопісе «Милиция Беларуси» май 2016 г., № 2 (62).

У пасляваенны час будучую вуліцу Сярэбрэнікава масцілі аэрадромнымі плітамі, якія прывозілі на армейскіх «Студэбекерах». Пазней паверх тых пліт паклалі асфальт. У 1950-х гадах гарадок абнеслі драўляным плотам, які ў 1970-х гадах замянілі бетонным. Прыкладна ў 1974 годзе назва «п/а Печы» змянілася вуліцай Сярэбрэнікава.

Вясной 1968 года КДБ БССР стала вядома пра планы памочнікаў ваеннага і ваенна-паветранага аташэ пасольства ЗША Джэкабсана, Агетэра, Метсана і Бартаса наведаць Барысаў у рамках паездак па рэгіёнах СССР. Папярэднія паездкі выклікалі падазрэнні, што амерыканцы займаюцца шпіянажам. Вышэйназваныя супрацоўнікі пасольства ЗША прыехалі ў гасцініцу ў Барысаве. Метсан і Джэкабсан паехалі ў Печы, куды хадзіў гарадскі аўтобус № 10, які заязжаў у рэжымную зону і спыняўся на кожным КПП гарадка. Група захопу пад відам праверкі дакументаў затрымала амерыканцаў і, пасля складання пратакола, адпусціла. Пасля гэтага чатыры «шпіёны» вярнуліся ў Маскву. Існуе верагоднасць, што амерыканскія вайскоўцы паверылі дэзынфармацыі КДБ аб знаходжанні ў Печах радыёлакацыйных установакАндрей ТИСЕЦКИЙ. ЗАДЕРЖАНИЕ АМЕРИКАНСКИХ ДИПЛОМАТОВ В БССР / г. Борисов, в/г Печи. 1968 г. Андрей ТИСЕЦКИЙ. ЗАДЕРЖАНИЕ АМЕРИКАНСКИХ ДИПЛОМАТОВ В БССР / г. Борисов, в/г Печи. 1968 г. // «Адзiнства», № 15(14214) 11.04.2018, С.13.. Пазней, у пачатку 1970-х гадоў, для аўтобуса № 10 зрабілі прыпынак прыкладна за 100 м ад цэнтральнага КПП (ён і цяпер там), а праезд транспартных сродкаў у гарадок стаў магчымы толькі па спецыяльных дазволах.

У 1980-2000-я гады адбываўся працэс паступовай дэмілітарызацыі гарадка. У канцы 1980-х былі праблемы з вывазам смецця і пастаўкай харчавання, але ў 1990-х гадах яны былі вырашаны. У гэты ж час быў адкрыты свабодны доступ аўтаранспарту ў гарадок. У 2000-х пайшла актыўная дэмілітарызацыя: засяленне новых дамоў неваеннымі жыхарамі, перадача гандлёвых аб’ектаў камерцыйным структурам, паступовая ліквідацыя інжынернай паласы на тэрыторыі гарадка, пераўтварэнне Дома афіцэраў у Печынскі дом культурыПечы: гісторыя, ўспаміны і сучаснасць. Вандроўка з сынам // Блог Андрэя Берастоўскага.

З 1996 года дзейнічае праваслаўны прыход. У пачатку 2000-х гадоў за плотам за 50 м ад цэнтральнага КПП пабудавана праваслаўная царква ў гонар Дзмітрыя Данскога, якая дзейнічае з 2006 года. Іншыя рэлігійныя аб’яднанні, якія маюць свае суполкі ў Пячах прадстаўлены Сведкамі Іеговы і Адвентыстамі 7-га дня.

На выбарах у мясцовыя саветы дэпутатаў 26-га склікання ў красавіку 2010 года адным з кандыдатаў быў начальнік 72-га АВЦ Валерый ГнілазубРПГА «Беларускі хельсінкскі камітэт» — Барысаў: сустрэча з кандыдатамі на «закрытым» участку , якому супрацьстаяла кандыдатка ад кампаніі «Гавары праўду» Тамара Каважэнка. Ёсць звесткі, што на закрытых участках у вайсковых часцях 72-га АВЦ Гнілазуб, паводле афіцыйных даных, атрымаў практычна стопрацэнтную перамогу, але на грамадзянскіх участках большасць галасоў была ў кандыдата ад «Гавары праўду». У выніку, перамогу на выбарах атрымаў Валерый ГнілазубБеларускі партызан — Чем напугал власти лозунг «Говори правду!».

У 2013 годзе жыхары гарадка складалі скаргу ўладам горада Барысава ў сувязі з парушэннямі, якія мелі месца падчас будаўніцтва на тэрыторыі Пячэй і якія былі апісаны на рэсурсах ІнтэрнэтуВозмущенные жители военного городка: Чиновники решили превратить Печи в Лас-Вегас! // Сайт express.byЛесоповал в Печах: «Тут, что-то, вероятно, нечистое…» Видео // Сайт express.by. У адказ на скаргі чыноўнікі горада сустрэліся з печынскімі актывістамі ў мясцовым доме культуры і выслухалі іх прапановыНадежды борисовских вертикальщиков не оправдались // Сайт express.by<. Падобная сустрэча была і ў адказ на масавыя скаргі жыхароў гарадка на праблемы з атапленнем шматкватэрных дамоў і стыхійны мітынг у 2003 годзеБорисов город протестов (фото)// Сайт Govorim.by.

У 2014 годзе злева ад стэлы з зоркай на ўваходзе ў гарадок паставілі бюст сяржанту Сярэбрэнікаву, у гонар якога раней назвалі вуліцу. Саму стэлу з зоркай перафарбавалі ў верасні 2014 годаВ Печах заменили постамент со звездой .

У 2017—2018 гадах розныя СМІ Беларусі сталі пісаць пра Печы ў сувязі з расследаваннем смерці салдата тэрміновай службы Аляксандра Коржыча ў АВЦ-72«Хлопца зламалі ў казарме». У Пячах загінуў «срочнік» — сябры ўпэўнены, што ен стаў ахвярай дзедаўшчыны // БелсатЧто мы знаем о Печах, где погиб солдат Александр Коржич // TUT.BYКатерина Борисевич «Ни один солдат не пришел и не пожаловался на дедовщину». СК рассказал о трагедии в Печах // TUT.BY. Гэта быў далёка не першы, але адзін з самых рэзанансных выпадкаў гібелі вайскоўца ў Пячах.

Славутасці У Печах захаваліся некалькіх жылых дамоў-«сталінак», пабудаваных у 1934—1936 гадах. Найбольшую адметнасць уяўляюць будынак СШ № 7, праваслаўны храм імя Дзмітрыя Данскога і Дом культуры. Ёсць таксама некалькі ваенных помнікаў, частка з якіх знаходзіцца ў аварыйным стане.

Дом культуры Будынак Печынскага дома культуры пабудаваны ў 1937 годзе як Дом афіцэраў. Ён выкарыстоўваўся не толькі для правядзення афіцэрскіх сходаў і культурных мерапрыемстваў. Прыкладна ў 1967 годзе, згодна ўспамінаў журналіста газеты «Віцебскі кур’ер», які тады праходзіў тэрміновую службу ў Пячах, у Доме афіцэраў праводзіўся паказальны суд над трыма салдатамі-дэзерцірамі, на якім прысутнічалі некаторыя іх саслужыўцы і афіцэрыВоинский призыв: за и против, тогда и теперь, Вл. Иванов // Витебский курьер 22.11.2015.

У 2011 годзе будынак быў перададзены на баланс горада і стаў Печынскім домам культуры. Дом афіцэраў пераехаў на тэрыторыю казарм. На Печынскім доме культуры захаваліся сляды знаходжання савецкіх і нямецкіх ваенных.

Школа № 7 Школа № 7 г. Барысава пабудавана ў 1936 годзе як вясковая школа і толькі праз многія дзясяцігоддзі стала гарадской СШ № 7. У школе дзейнічае ваенна-патрыятычны клас (з 1996 года) і тры музеі: гісторыі школы; 6-й Ровенскай дывізіі; дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Вытокі».

29 мая 1991 года ў Пячах пачала дзейнічаць культурная арганізацыя «Сябрына», як аддзяленне Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны. «Сябрына» праводзіла адкрытыя сустрэчы ў 101 кабінеце СШ № 7 штомесяц ў апошнюю сераду для вывучэння беларускай мовы, гісторыі і культуры«Сябрына» приглашает всех // Печинские новости 26.12.1991, № 3, с. 4Газета «Печинские новости» // Блог Андрэя Берастоўскага.

Паводле інфармацыі музея гісторыі школы, у ёй вучыліся артысты Вадзім Галыгін і Аляксандр Вергуноў.

Цікавыя факты У Печах пасля заканчэння акадэміі служыў будучы міністр абароны СССР Маршал Савецкага Саюза Андрэй Грэчка«О БОЯХ-ПОЖАРИЩАХ, О ДРУЗЬЯХ-ТОВАРИЩАХ…» , Елена Романова // Белорусская военная газета — Во славу Родины, 14.01.2015, вып. № 5. У красавіку 1970 года ў Печы прыязджаў на разбор вучэнняў «Дзвіна» Генеральны сакратар ЦК КПСС Леанід Брэжнеў. У 1990—1991 гадах ў Печах выйшлі тры нумары газеты «Печинские новости» (№ 1, 7 лістапада 1990 г.; № 2, 31 студзеня 1991 г.; № 3, 26 снежня 1991 г.). Яны знаходзяцца ў сховішчы Нацыянальнай бібліятэкі БеларусіГазета «Печинские новости» // Блог Андрэя Берастоўскага. Газета была рускамоўнай, выходзіла тыражом 1000 экз і складалася з чатырох старонак. Большасць артыкулаў былі ананімнымі. Пераважная тэматыка: праблема самакіравання гарадка Печы і службовых злоўжыванняў вышэйшага афіцэрскага саставу гарадка. Газета выдавалася на прынцыпах самаакупнасці і адсутнасць самаакупнасці магла стаць прычынай яе знікнення.