Гра́дзец-Кра́лавэ (, ), да выгнання нямецкіх жыхароў Кёнігрэц () — горад у Чэхіі ля зліцця рэк Лабы (Эльбы) і Орліцы. Рака Лаба перасякае горад, аддзяляючы Стары горад ад раёнаў новай забудовы. Плошча горада 105 км². Насельніцтва жыхароў (2009).

Гісторыя Упершыню згадваецца ў X стагоддзі як гандлёвы горад Слаўнікавічаў, у 995 годзе пасля перамогі Пржэмысловічаў над сваімі праціўнікамі Градзец-Кралавэ стаў адной з княжацкіх рэзідэнцый.

У 1225 годзе кароль Пржэмысл Отакар I павялічыў яго статус да каралеўскага горада, заснаваўшы замак, месца яго частага знаходжання, як і яго спадчыннікаў. Затым на працягу некалькіх стагоддзяў горад быў рэзідэнцыяй каралеў-удоў (адсюль і назва).

У XIV стагоддзі перажывае росквіт: пабудаваны касцёл Святога Духа, кадыфікаваны гарадскія правы, прыняты статуты рамесных цэхаў, гараджане атрымалі каралеўскі прывілей варэння піва. Да канца XIV стагоддзя Градзец-Кралавэ быў другім па значэнні горадам Чэшскага каралеўства пасля Прагі.

Падчас гусіцкіх войнаў горад заняў бок табарытаў пад камандзіраваннем Яна Жыжкі, які тут жа і быў пахаваны пасля сваёй смерці ў 1424 годзе. Пасля ваеннага спусташэння Градзец-Кралавэ перажывае другі перыяд росквіту пры каралях Іржы з Подэбрадаў і Уладзіславе II Ягелоне. Аднак пасля пераходу ўлады да дынастыі Габсбургаў ён губляе сваё значэнне. Асабліва вялікую шкоду горад панёс падчас Трыццацігадовай вайны, пацярпеўшы як ад шведскай арміі, так і ад наступнай каталіцкай рэакцыі.

Гісторыя забудовы Градзец-Кралавэ досыць кароткая. У 1884 годзе былі знесены абарончыя бастыёны, якія на працягу некалькіх стагоддзяў заміналі росту горада. Вуліцы закладваліся кольцам, і неўзабаве Стары горад ператварыўся ў цудоўны парк.

Насельніцтва

Год1869188018901900191019211930Насельніцтва 18 884 24 230 25 236 29 310 35 675 39 151 50 137 Год 1950 1961 1970 1980 1991 2001 2009 Насельніцтва 57 118 66 608 80 463 96 145 99 917 97 155 96 036

Прамысловасць і інфраструктура Буйны транспартны вузел і цэнтр машынабудавання (ČKD, ZVU/Závody vítězného února, AXIS, Strojírna Kukleny). Вытворчасць абсталявання для хімічнай, газавай, цукровай, броварнай, піваварнай прамысловасці, матораў, катлоў (у значнай ступені на экспарт). Вырабляюцца фотаматэрыялы (FOMA), музычныя інструменты (раялі і піяніна W.Hoffmann, Bohemia, Petrof), швейныя вырабы, мэбля (POLSTRIN); харчовая прамысловасць.

Універсітэт Градзец-Кралавэ, медыцынскі і фармакалагічны факультэты Карлава ўніверсітэта.

Славутасці Гатычны сабор Духа (XIV—XV стст.), дзе быў пахаваны Ян Жыжка, правадыр войска гусітаў. Затым яго цела загадам імператара было вынята з магілы і знішчана Царква Успення Божай Маці (1654—1666, у 1762 годзе царква моцна пацярпела ад пажару, адноўлена ў 1765 годзе) Драўляны храм Святога Мікалая Цудатворца (1502—1510) Белая вежа (другая па вышыні ў Чэхіі пасля званіцы Сабора Святога Віта ў Празе) і прылеглая да яе Капэла Святога Клімента (1714—1717) Ратуша (1614) Езуіцкі касцёл Узнясення Дзевы Марыі ў стылі барока (1666) Калона Дзевы Марыі (1717) Рэзідэнцыя біскупа (1709—1716, 1991—1993 поўнае аднаўленне) з Капліцай Святога Барамея (1720—1730) Раённы Дом (Okresní dům, 1903—1904) Дом U Špuláků, XVI ст. (2009—2011 поўная рэканструкцыя будынка) Дом U Beranka, 1908 год Езуіцкі каленіум (1710) Вежа былой гарадской Сілезскай брамы (брама пабудавана ў 1476 годзе, знесена ў 1873 годзе) Музей Усходняй Чэхіі (1909—1913) Аквапарк Гістарычны будынак электрастанцыі (1909—1912)

Гарады-пабрацімы

Спасылкі

Даведнік па горадзе Сайт горада Гісторыя горада Virtual show

Катэгорыя:Гарады Кралавеградзецкага края Катэгорыя:Гарады на Эльбе